Новыя Ляды
былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Новыя Ляды — былая вёска ў Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Вёска
Новыя Ляды
|
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары ў 1986 пераселены ў чыстыя месцы.
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 160 км ад Гомеля. На поўдні чыгунка.
Транспартная сетка правіць
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя правіць
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў у выніку раздзелу вёскі Высечкі на Старыя Ляды і Новыя Ляды. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка правіць
- 1959 год — 105 жыхароў (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары ў 1986 пераселены.
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0