Новы Свет (фільм, 2005)
«Новы Свет» (англ.: The New World) — гістарычны драматычны фільм 2005 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі[9]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фарэл, К’орыянка Кілчэр, Крысціян Бейл і іншыя.
Новы Свет | |
---|---|
англ.: The New World | |
Жанр | біяграфічны фільм, рамантычны фільм[2][3][…] і драматычны фільм[4][2][…] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | New Line Cinema[5] |
Працягласць | 131 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2005 і 2 сакавіка 2006[1] |
IMDb | ID 0402399 |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
правіцьПадзеі адбываюцца ў Амерыцы XVII стагоддзя, у паселішчы Джэймстаўн. На працягу пяці тысяч гадоў Паўночная Амерыка была велізарным кантынентам, на якім пражывала вялікая колькасць народаў — прадстаўнікоў розных племянных культур. Яны здолелі знайсці агульную мову і жыць у гармоніі як з навакольным светам, так і паміж сабой. І толькі адно можа парушыць гэтую гармонію — няпрошаныя госці з невядомага ім свету.
Увесну 1607 года, пераадолеўшы акіян, на гэтыя землі высаджваюцца людзі, каб пачаць новае духоўнае, культурнае і заможнае жыццё. У труме аднаго з караблёў малады бунтар Джон Сміт чакае прывядзення прысуду ў выкананне: на сушы яго павесяць за непадпарадкаванне ўладам. Сміт — сапраўдны ваяр, ветэран шматлікіх войнаў, герой, і гэтым разам удача не адварочваецца ад яго: капітан карабля праяўляе літасць і вызваляе яго. Капітан разумее, што для таго, каб выжыць на гэтай зямлі, такой новай, дзікай і невядомай цывілізаванаму свету і такой старажытнай, звыклай і святой для карэнных насельнікаў — каланістам спатрэбяцца якасці ўсіх людзей без выключэння… асабліва такіх людзей, як Сміт.
Акцёрскі склад
правіць- Колін Фарэл — капітан Сміт
- К’орыянка Кілчэр — Пакахонтас
- Крысціян Бейл — Джон Рольф
- Крыстафер Пламер — капітан Крыстафер Ньюпарт
- Джонатан Прайс — Якаў I, кароль Англіі
- Дэвід Т’юліс — Эдвард Уінгфілд
- Бен Чаплін — Робінсан
- Уэс Ст’юдзі — Апечанкануг
- Ірэн Бедард — маці Пакахонтас
- Аўгуст Шэленберг — Поўхатан
- Рауль Трухільё — Тамакома
Узнагароды
правіцьПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 34 намінацыямі[10].
Зноскі
правіць- ↑ http://www.kinokalender.com/film5457_the-new-world.html Праверана 23 снежня 2017.
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/es/film364687.html Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=56147.html Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0402399/ Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://stopklatka.pl/film/podroz-do-nowej-ziemi Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://www.bbfc.co.uk/releases/new-world-1 Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.metacritic.com/movie/the-new-world Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р http://www.imdb.com/title/tt0402399/fullcredits Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ The New World (2005) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 мая 2023.
- ↑ The New World (2005) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- Новы Свет на сайце «Internet Movie Database» (англ.)