Норман Озбарн (англ.: Norman Osborn) — выдуманы суперліхадзей у сусвеце Marvel Comics. Персанаж быў створаны пісьменнікам Стэнам Лі і мастаком Стывам Дыткам і ўпершыню з'явіўся ў коміксе «Дзіўны Чалавек-павук» #14 у ліпені 1964 года ў якасці яго найбольш вядомага ўвасаблення Зялёнага Гобліна. Амаральны прамысловец і кіраўнік кампаніі Оскарп вынайшоў формулу, якая павысіла яго фізічныя здольнасці і інтэлект, аднак таксама давяла яго да вар'яцтва. З'яўляецца адным з самых стойкіх заклятых ворагаў Чалавека-павука і адказвае за шматлікія трагедыі (напрыклад, смерць Гвен Стэйсі). У 2009 годзе персанаж заняў 13-е месца ў спісе найвялікшых коміксных ліхадзеяў усіх часоў па версіі IGN.

Норман Озбарн
Norman Osborn
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец Marvel Comics
Першае з'яўленне як Зялёны Гоблін:
«Дзіўны Чалавек-павук» #14 (ліпень 1964)
як Норман Озбарн (неназваны):
«Дзіўны Чалавек-павук» #23 (красавік 1965)
як Норман Озбарн (названы):
«Дзіўны Чалавек-павук» #37 (чэрвень 1966)
як Жалезны патрыёт:
«Цёмныя мсціўцы» #1 (сакавік 2009)
як Мэйсан Бэнкс:
«Цудоўны Чалавек-павук» #17 (лістапад 2013)
Стваральнікі Стэн Лі і Стыў Дытка
Інфармацыя пра героя
Альтэр-эга Зялёны Гоблін, Жалезны патрыёт, Кароль Гоблінаў, Мэйсан Бэнкс
Месца нараджэння
Каманды Аскорп, Злавесныя дванаццаць, Цёмныя мсціўцы
Партнёры Menace[d]
Галоўныя ворагі Чалавек-павук і Spider-Punk[d]
Здольнасці Звышчалавечая сіла, даўгавечнасць, спрыт і рэфлексы, дзякуючы Формуле Гобліна.

У фільме «Чалавек-павук» (2002) ролю Нормана Озбарна граў Уілем Дэфо. Крыс Купер выканаў ролю Озбарна ў фільме 2014 года «Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне».