Чалавек-павук
Чалавек-павук, або Спайдэр-мэн (англ.: Spider-Man) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва Marvel Comics, а таксама шэрагу фільмаў і відэагульняў. Чалавек-павук быў створаны мастаком Стывенам Дзіткам і пісьменнікам Стэнам Лі і ўпершыню з'явіўся ў коміксе Amazing Fantasy №15 (жнівень 1962). Стваральнікі надалі яму суперсілу і спрыт, здольнасць чапляцца да большасці паверхняў, выпускаць павуціну з запясця і хутка рэагаваць на небяспеку, дзякуючы «павучаму пачуццю», што дазваляе яму змагацца з праціўнікамі.
Чалавек-павук Spider-Man | |
Інфармацыя пра выдавецтва | |
---|---|
Выдавец: | Marvel Comics |
Першае з'яўленне: | Amazing Fantasy #15 (жнівень 1962) |
Стваральнікі: | Стэн Лі (пісьменнік) Стывен Дзітка (мастак) |
Інфармацыя пра героя | |
Каманды: | Помснікі Новыя Помснікі Future Foundation |
Саюзнікі: | Капітан Амерыка Людзі Ікс Жалезны чалавек |
БіяграфіяПравіць
Пітэр Паркер прадстаўлены вельмі разумным і здольным падлеткам, які жыве ў горадзе Нью-Ёрк. Ён увесь час спазняецца і яму не шанцуе, але ён разбіраецца ў хіміі і фізіцы. Яго не вельмі любяць іншыя падлеткі, не паважаюць і крыўдзяць. Пітэр жыў з цёткай і дзядзькам. Аднойчы Паркера ўкусіў радыёактыўны павук, і ў яго з’явіліся павуковыя здольнасці, сярод якіх уменне поўзаць па сценах, выпускаць павуцінне, уменне адчуваць небяспеку (павуковае чуццё), здольнасць бачыць у цемры і без акуляраў (да гэтага ён быў блізарукім), вялікая сіла, хуткасць, гнуткасць, цягавітасць і спрыт, да таго ж у яго цяпер хутка загойваліся раны. Аднойчы пасля заканчэння рэслінг-шоу, дзе ён выступаў, ён не спыніў злачынца, які затым забіў яго дзядзьку. Пасля гэтага Паркер вырашыў змагацца са злачыннасцю. Але ў той жа час яму даводзіцца зарабляць грошы. Ён вырашае фатаграфаваць сябе, як Чалавека-павука, і адносіць фатаграфіі да газеты «The Daily Bugle», дзе галоўным рэдактарам з’яўляецца Джона Джэймсан.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |