«Marvel Worldwide Inc.» (звычайна завецца «Marvel Comics», а таксама «Marvel Publishing, Inc.» і «Marvel Comics Group») — амерыканская кампанія-выдавец коміксаў і звязаных з імі прадуктаў. У 2009 годзе «The Walt Disney Company» набыла «Marvel Entertainment», мацярынскую кампанію «Marvel Worldwide».

Marvel Comics
Заснаванне чэрвень 1961
Заснавальнікі Martin Goodman[d]
Размяшчэнне
Галіна comics industry[d] і выдавецкая справа
Матчына кампанія Marvel Entertainment[d]
Даччыныя кампаніі Male Publishing Corporation[d], Marvel Press[d], Epic Comics[d], Max[d], Marvel Music[d], Ultimate Marvel, Marvel Comics 2[d], Ultimate Universe[d], Amalgam Comics[d] і Marvel Knights[d]
Сайт marvel.com (англ.)
marvel.com (англ.)

Кампанія «Marvel Comics» з’явілася ў 1939 годзе як «Timely Publications» і да пачатку 1950-х гадоў стала вядомай як «Atlas Comics». Пачатак сучаснай гісторыі Marvel звязваюць з 1961 годам, калі былі створаны Фантастычная чацвёрка і іншыя супергероі, аўтарства Стэна Лі, Джэка Кірбі, Стыва Дытка і многіх іншых.

Спіс персанажаў Marvel уключае ў сябе такіх вядомых герояў, як Чалавек-павук, Капітан Амерыка, Расамаха, Жалезны чалавек і Халк, такія каманды, як Мсціўцы, Фантастычная чацвёрка, Вартавыя Галактыкі і Людзі Ікс, а таксама такіх антаганістаў, як Магнета, Зялёны Гоблін, Доктар Дум, Доктар Васьміног і Локі. Большасць выдуманых персанажаў «Marvel» аперыруюць у адной рэальнасці, вядомай як Сусвет Marvel, куды ўваходзяць рэальныя гарады. Такія персанажы, як Чалавек-павук, Фантастычная чацвёрка, Мсціўцы і Доктар Стрэндж знаходзяцца ў Нью-Ёрку, тым часам як Людзі Ікс — у Салем Цэнтры (Нью-Ёрк), а лакацыяй апавяданняў пра Халка часта бывае паўднёвы захад ЗША.