Нортэнгерскае абацтва (фільм, 1987)

тэлефільм 1987 года

«Нортэнгерскае абацтва» (англ.: Northanger Abbey) — тэлевізійны фільм 1987 года, экранізацыя аднайменнага парадыйна-гатычнага рамана англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін.

Нортэнгерскае абацтваM:
англ.: Northanger Abbey
Жанр экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Працягласць 88 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 15 лютага 1987
IMDb ID 0091649
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

«Нортэнгерскае абацтва» — гэта гісторыя юнай Кэтрын Морланд. Дзяўчына запрошаная сямействам Ален у Бат, дзе на мясцовых лячэбных водах містэр Ален лечыць сваю падагру. Кэці наіўная сямнаццацігадовая дзяўчына, яна захоплена чытаннем гатычных раманаў[en]. Падчас наведвання Галерэі, дзе публіка п’е лячэбную ваду, місіс Ален сустракае сваю старую школьную сяброўку — місіс Торп, і Кэтрын знаёміцца з яе дзецьмі: братам і сястрой Джонам і Ізабэлай. Дзяўчыны збліжаюцца на аснове любові да гатычных раманаў. Джэймс (брат Кэтрын) улюбляецца ў Ізабэлу, а Джон (брат Ізабэлы і сябар Джэймса) захапляецца Кэтрын. Аднак, Кэтрын сімпатызуе абаяльнаму і разумнаму Генры Цілні, якога ёй прадставілі на балі. Кэтрын здружваецца з Элінар (сястрой Генры) і бывае бавіць час з братам і сястрой Цілні. Ізабэла заручаецца з Джэймсам, аднак, даведаўшыся, што яе жаніх не надта забяспечаны, пачынае фліртаваць з Фрэдэрыкам Цілні (старэйшым братам Генры і Элінар). Элінар запрашае Кэтрын пагасціць у іх абацтве Нортэнгер, на што Кэці з радасцю згаджаецца. Думаючы што госця абацтва — заможная асоба, галава сямейства, генерал Тылні, вельмі абыходліва ставіцца да Кэтрын. Аднак, калі ён усведамляе сваю памылку, то з ганьбай высылае дзяўчыну з абацтва. Ужо будучы дома, Кэтрын сумуе па Генры Цілні і расчароўваецца ў гатычных раманах. Аднак гісторыя заканчваецца шчасліва, неўзабаве малады чалавек прыязджае і робіць ёй прапанову[en].

Акцёрскі склад правіць

   Кэтрын Шлезінгер[en]   –   Кэтрын Морланд
   Пітэр Фёрт[en]   –   Генры Цілні
   Роберт Хардзі[en]   –   генерал Цілні
   Гугі Уітэрс[en]   –   місіс Ален
   Джэфры Чэтэр[en]   –   містэр Ален
   Кэсі Сцюарт[fr]   –   Ізабэла Торп
   Джонатан Кой[en]   –   Джон Торп
   Інгрыд Лэйсі[en]   –   Элінар Цілні
   Грэг Хікс[en]   –   Фрэдэрык Цілні
   Філіп Бёрд[en]   –   Джэймс Морланд

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць