Нулявы кіламетр Беларусі
Нулявы кіламетр Беларусі — культавы знак, пазначэнне нулявога кіламетра дарог Рэспублікі Беларусь.
Славутасць | |
Нулявы кіламетр Беларусі | |
---|---|
53°54′08,11″ пн. ш. 27°33′41,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | Аляксандр Міхайлавіч Фінскі |
Архітэктар | А. Сардараў |
Дата пабудовы | 1998 год |
Гісторыя
правіцьУстаноўлены ў 1998 годзе на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Да гэтага нулявы кіламетр адлічваўся ад Галоўпаштамта. Устаноўлены новы знак апынуўся роўна на 1 км у бок ад Галоўпаштамта.
Апісанне
правіцьАўтары знака: архітэктар А. Сардараў, скульптар А. Фінскі, мастак па металу У. Завядзееў.[1]
Помнік выраблены з граніту ў форме піраміды, сімвалізуе вечнасць і трываласць. Вычасаны ў Партугаліі. А. Сардараў успамінаў[2]:
Вялізная праблема была з каменем, з якога трэба было рабіць піраміду. Мы звярталіся ў Расію і ва Украіну, там прапаноўвалі вырабляць знак з каменных кавалачкаў, але такім чынам мы б страцілі ўсю ідэю і сімвалізм. Зусім нечакана атрымалі электронны ліст з Партугаліі, дзе і заказалі граніт пад паэтычнай назвай Роза Манфортэ. Прывезці яго дапамог літоўскі вадзіцель, які займаўся дастаўкай грузаў. |
Апраўляюць знак бронзавыя картушы, на якіх размешчаны: карта дарог, лацінскае выслоўе, вершы Я. Коласа. На бронзавай адмостцы «нулявога кіламетра» указаны адлегласці ад Мінска да сталіц суседніх з Беларуссю дзяржаў, абласных і раённых цэнтраў Беларусі. На паўднёва-ўсходнім боку піраміды на медальёне надпіс: «Пачатак дарог Беларусі» Да Кіева — 573 км. Да Гомеля — 315 км. Да Масквы — 700 км. Да Магілёва — 199 км.[3].