Армен Сяргеевіч Сардараў
Армен Сяргеевіч Сарда́раў[1] (нар. 3 чэрвеня 1948, Адэса, УССР) — беларускі архітэктар, вучоны, педагог, дызайнер, фотамастак. Доктар архітэктуры (2005), прафесар (2014). Сын савецкага военачальніка Сяргея Аркадзевіча Сардарава.
Армен Сяргеевіч Сардараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Сяргей Аркадзевіч Сардараў |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Адэсе. Бацька, Сяргей Аркадзевіч Сардараў, нарадзіўся ў сяле Азох у Нагорным Карабаху ў 1909 годзе. Сардаравы займалі цэлую вуліцу, якая фактычна і складала сяло, але ў час Першай сусветнай вайны амаль усе жыхары вымушаны былі эвакуіравацца. Бацька вырас у Сярэдняй Азіі, у Ташкенце засталіся сваякі. Сяргей Сардараў з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, камандуючым арміяй ППА ў Беларусі і Прыбалтыцы, дэлегатам партыйных з’ездаў. Паводле ўспамінаў Армена, бацька дома ніколі не карыстаўся армянскай мовай, але часам тлумачыў, як называецца тая ці іншая рэч па-армянску. Маці родам з віцебска-пскоўскага памежжа. Бабуля па маці размаўляла па-беларуску[2].
У Адэсе сям’я жыла ў былой віле банкіра на Французскім (Пралетарскім) бульвары . Пасля Армен дванаццаць гадоў вандраваў з бацькамі па СССР[2]. З дзяцінства любіў маляваць, марыў стаць дызайнерам аўтамабіляў[3].
У 1960-я гады сям’я апынулася ў Мінску. Кватэру ў сталіцы адразу не атрымалі, жылі на дачы ў Астрашыцкім Гарадку. У 1965 годзе Армен Сардараў з залатым медалём скончыў школу № 42 г. Мінска з фізіка-матэматычным ухілам[4].
Скончыў у 1970 годзе БПІ, у 1973 годзе — аспірантуру БПІ. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1974—1975 гадах — старэйшы інжынер у інстытуце «Белдзіпрадар»; у 1975—1980 гадах — намеснік галоўнага інжынера па пытаннях архітэктуры ПУ «Аўтамагістраль»; у 1980—1990 гадах — начальнік архітэктурнай майстэрні інстытута «Белдзіпрадар». Член КПСС з 1985 года.
У 1989 годзе, калі адбылося разбуральнае землетрасенне ў Арменіі, 12 гадзін запар вёў разам з тэлевядучай Зінаідай Бандарэнка тэлемарафон па зборы гуманітарнай дапамогі для пацярпелых[2].
У 1990—1993 гадах — начальнік майстэрні інстытута «Белрамдарпраект»; у 1993—2005 гадах — галоўны архітэктар, намеснік генеральнага дырэктара — галоўны архітэктар РУП «Белдарцэнтр». З 2005 года — дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ.
У канцы 2008 года наведаў роднае сяло бацькі ў Нагорным Карабаху[2].
Армянскай мовай не валодае[2].
Сям’я
правіцьМае трох дачок, усе — спецыялісты ў замежных мовах. Старэйшая дачка, Марына, жыве ў Маскве, выйшла замуж за армяніна, ад якога мае двух дзяцей. Сярэдняя, Вольга, таксама ў Маскве, працуе журналістам, выйшла замуж за журналіста. Малодшая, Аліна, выкладае ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, танчыць у армянскім ансамблі «Эрэбуні»[2][4][5].
Грамадская дзейнасць
правіцьЧлен Навукова-метадычнай Рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, член Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь. Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, член праўлення Беларускага саюза архітэктараў. Галоўны рэдактар зборніка «Архітэктура», член рэдкалегіі часопіса «Архітэктура і будаўніцтва» і інш.
Член Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага таварыства «Аястан» з 1989 года[2].
У 1992—1998 гадах з’яўляўся членам камітэта па ландшафтнай архітэктуры аўтамабільных дарог Транспартнага даследчага савета (TRB) Нацыянальнай акадэміі навук ЗША[3].
Творчасць
правіцьАўтар архітэктурных праектаў: памежныя знакі-паказальнікі (1978), афармленне пад’ездаў да мемарыяльных зон на радзіме Я. Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага, Я. Коласа ў Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёнаў, аўтапавільёнаў; у аўтарскім калектыве: добраўпарадкаванне аўтадарог Ракаў—Івянец—Дзяржынава (1976), Сосны—Стайкі, Масква—Мінск—Брэст (1980)[6], «Пачатак дарог Беларусі» на Кастрычніцкай плошчы ў г. Мінску (1998); бульвар па вул. Леніна ў г. Мінску (2002—2003); памятны знак «Пакроў Прасвятой Багародзіцы» ў г. Маладзечна (2011), помнік Максіму Танку ў Мядзеле (2014, скульптары Іван Міско і Аляксандр Фінскі) скультурнай кампазіцыі «Беларусам замежжа» (2017, скульптар Аляксандр Фінскі), помнік маршалу Івану Баграмяну ў Гарадку (2018)[7]. Аўтар звыш 100 іншых архітэктурных праектаў будынкаў, помнікаў, мастоў і пуцеправодаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Оршы, аб’ектаў добраўпарадкавання, шэрагу грамадскіх будынкаў у Мінску і Мінскай вобласці[3]. Аўтар дызайну фірменнага стылю дарожных і аўтатранспартных арганізацый Рэспублікі Беларусь.
Спраектаваў крыж-помнік хачкар, устаноўлены па блаславенні Мітрапаліта Філарэта каля мінскай царквы Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках. Каля хачкара збіраюцца члены армянскай абшчыны двойчы ў год: 24 красавіка — у дзень памяці ахвяр генацыду армянскага народа і 7 снежня — у дзень памяці ахвяр землетрасення ў Спітаку. Разам з мастаком Рыгорам Данелянам распрацаваў праект армянскай царквы ў Мінска ў традыцыйным стылі з элементамі беларускага дойлідства[2].
Аўтар навуковых артыкулаў, манаграфій «Запаведнікі Беларусі» (Мінск, 1972), «Гісторыя і архітэктура дарог Беларусі» (Мінск, 1978, у аўтарскім калектыве)[6].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Пашаны (2020)[8], медалём Францыска Скарыны (2011); медалём Беларускай праваслаўнай Царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага (2008); шасцю сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1981, 1982, 1986, 1988, 1990, 1991); знакамі «Ганаровы дарожнік» I і II ступеняў (2002, 2005); залатым медалём «За заслугі ў сферы навукі» Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта архітэктуры і будаўніцтва (2011); нагрудным знакам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2013); званнем «Мінчук года» (2012); ганаровымі граматамі і граматамі Мінскага абласнога і гарадскога саветаў, Міністэрства адукацыі, БНТУ. Лаўрэат і дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў архітэктурных праектаў, навуковых публікацый, фотаработ.
Бібліяграфія
правіцьАўтар 12 кніг, у т.л.:
- «История и архитектура дорог Белоруссии». — Мн. 1978;
- «Архитектура автомобильных дорог». — М. 1986 — 1-ое издание;
- «Архитектура автомобильных дорог». — М. 1993 — 2-ое издание;
- «Книга о дорогах. Дороги в человеческой цивилизации и культуре». — Мн. 2000;
- «Путетворение. История и культура белорусских дорог». — Мн. 2009;
- «Даўняя Беларусь». — Мн. 2010 (у сааўтарстве з А. Мальдзісам) і інш.
Аўтар больш як 150 навуковых прац і публікацый.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж Сын Айастана и Синеокой. Армен Сардаров — настоящий кавказец, но в душе — белорус.
- ↑ а б в Снежана МИХАЙЛОВСКАЯ. Дороги Армена Сардарова Архівавана 5 снежня 2019. // БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА № 8 2014
- ↑ а б Дороги жизни и творчества(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.
- ↑ https://miasin.by/2012/10/24/armen-sardarov-arxitektor-dolzhen-ponimat-chto-sozdaet-budushhuyu-zhizn-dlya-lyudej/ Архівавана 6 снежня 2019. Армен Сардаров: «Архитектор должен понимать, что создает будущую жизнь для людей»
- ↑ а б Сардаров Армен Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ [https://bel.sputnik.by/culture/20180519/1035513311/pamyatnik-marshal-ivan-bagramyan-gorodok.html
- ↑ Ордэны, медалі і ганаровыя званні — узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін
Літаратура
правіць- Сардараў Армен Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 180. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сардаров Армен Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Сардаров Армен Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Сарда́ров Армен Сергеевич (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 40.
Спасылкі
правіць- Сардаров Армен Сергеевич (руск.) // Сайт БНТУ
- Сардараў Армен Сяргеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»