Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
Інфармацыя ў гэтым артыкуле ці некаторых яго раздзелах састарэла Вы можаце дапамагчы праекту, калі абнавіце яе і прыбярэце пасля гэтага дадзены шаблон.
|
Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (Мінгарсавет) — заканадаўчы прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Мінска. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 4 гады. Заснаваны ў лютым 1917 года як Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў | |
---|---|
XXVIII скліканне | |
![]() |
|
Тып | |
Тып | аднапалатны |
Кіраўніцтва | |
Старшыня |
Васіль Васілевіч Панасюк, Беспартыйны з 6 лютага 2013 |
Структура | |
Членаў | 57 |
![]() |
|
Фракцыі | |
Выбары | |
Сістэма галасавання | мажарытарная |
Апошнія выбары | 18 лютага 2018 года |
Зала пасяджэнняў | |
![]() |
|
Мінск, пр-т Незалежнасці, 8 | |
Сайт | |
Афіцыйная старонка |
СкладПравіць
Фракцыя | Кол-ць дэпутатаў |
---|---|
Беспартыйныя | 48 |
КПБ | 5 |
РППС | 2 |
БССП | 2 |
Для прыцягнення маладых людзей у сістэму мясцовага самакіравання, а таксама іх прававой і палітычнай сацыялізацыі ў 2007 годзе Рашэннем Прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў заснаваны першы орган маладзёжнага парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь — Маладзёжная палата пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў.
Інфармацыя пра выбарыПравіць
Апошнія выбары адбыліся 23 сакавіка 2014 года.
Паўнамоцтвы гарадскога СаветаПравіць
Паводле арт. 121 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь да выключнай кампетэнцыі Мінгарсавета адносяцца:
- зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, бюджэту горада Мінска і справаздач аб іх выкананні;
- усталяванне мясцовых падаткаў і збораў;
- вызначэнне парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю;
- прызначэнне мясцовых рэферэндумаў;
- зацвярджае кандыдатуру старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прызначанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- выбірае 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад горада Мінска.
КамісііПравіць
- мандатная, па галоснасці, самакіраванні, правапарадку і міжнародных сувязях.
- па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэту.
- па ахове здароўя і сацыяльнай абароне.
- па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
- па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі.
- па маладзёжнай палітыцы і сувязях з грамадскімі арганізацыямі.
- па будаўніцтве, жыллёвай палітыцы, землекарыстанні і экалогіі
- па камунальнай уласнасці і прыватызацыі.
- па спажывецкім рынку, прадпрымальніцтве і рэкламе.