Нумізматычны кабінет БДУ
Нумізматычны кабінет — нумізматычная калекцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Створаны ў 1964 г. па ініцыятыве нумізмата прафесара Валянціна Рабцэвіча на аснове яго асабістай калекцыі. На той час гэта быў адзіны нумізматычны кабінет на Беларусі і не меў аналагаў пры іншых ВНУ СССР. У наш час падобны кабінет існуе толькі ў Нацыянальным банку. У 2010 г. нумізматычны кабінет быў адкрыты пасля рэканструкцыі.
Універсітэцкая калекцыя выкарыстоўваецца падчас практычных заняткаў для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ.
Калекцыя
правіцьКабінет складаецца з дзвюх частак: гэта так званая сістэматычная калекцыя, дзе выстаўлены манеты ад антычнасці да нашага часу ў храналагічным і тэрытарыяльным парадку, і скарбаў, якія выяўлены на тэрыторыі Беларусі. У нумізматычным кабінеце БДУ сабрана ўсяго 8 тысяч манет. Сярод іншых яна змяшае рымскія дэнарыі , куфічныя дзірхамы, заходнееўрапейскія дэнарыі, пражскія грошы, разнастайныя манеты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, чаканку еўрапейскіх краін Новага часу і г.д. У абноўленай экспазіцыі з'явіліся і манеты XIX—XX стст. Самая старажытная манета ў калекцыі — грэчаская , якая датуецца V ст. да н.э.
Таксама ў кабінеце захоўваецца больш за 30 скарбаў, сярод іх такія унікальныя, як Засоўеўскі, Рагачоўскі і Вішчынскі манетна-рэчавы скарб, якія маюць неацэнную каштоўнасць з пункта погляду археалогіі, нумізматыкі і мастацтвазнаўства.