Валянцін Навумавіч Рабцэвіч
Валянцін Навумавіч Рабцэвіч (26 лютага 1934 в. Красная, Кіраўскі раён — 29 мая 2008, Мінск) — беларускі гісторык, нумізмат, археолаг. Доктар гістарычных навук (1996), прафесар (1997). Спецыяліст па гісторыі грашовага абарачэння ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай нумізматычнай школы.
Валянцін Рабцэвіч | |
---|---|
Валянцін Навумавіч Рабцэвіч | |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1934 |
Месца нараджэння | Красная, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР |
Дата смерці | 29 мая 2008 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, нумізмат, калекцыянаванне манет |
Навуковая сфера | археалогія, нумізматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1957 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1957—1959 — супрацоўнік арганізацыйнай групы Дзяржаўнага музея БССР. У 1959—1963 гадах вучыўся ў аспірантуры Дзяржаўнага Эрмітажу СССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук І. Г. Спаскага.
У 1964 абараніў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР кандыдацкую дысертацыю па тэме «Тапаграфія манетных скарбаў на тэрыторыі Беларусі»[2].
З 1963 працаваў на гістарычным факультэце БДУ, спачатку выкладчыкам, з 1970 — дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, з 1973 — кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін БДУ, з 1997 — прафесар.
У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Расійска-„польскія“ манетныя эмісіі эпохі Пятра I»[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьВывучаў гісторыю грашовага звароту ВКЛ і Кароны, тапаграфію манетных скарбаў на Беларусі. Аўтар класічных манаграфій «О чем рассказывают монеты», «Нумизматика Беларуси», «Российско-польские монетные эмиссии эпохи Петра I», больш 70 навуковых прац і 300 навукова-папулярных артыкулаў у перыёдыцы і энцыклапедычных выданнях.
На аснове ўласнай калекцыі манет стварыў нумізматычны кабінет БДУ. Прадстаўляў Беларусь у Нумізматычнай камісіі Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР.
Дзякуючы яго намаганням на Беларусі засталася частка ўнікальнага грашова-рэчавага скарбу 15 ст. (сярод рэчаў г.зв. «пояс Вітаўта»).
Археалагічная праца
правіцьУдзельнічаў у вывучэнні і раскопках археалагічных помнікаў:
- Ветачка, Рагачоўскі раён
- Гадзілавічы, Рагачоўскі раён
- Каласы, Рагачоўскі раён
- Мадора, Рагачоўскі раён
- Навасёлкі ў межах Мядзела
- Нагаўкі, Мядзельскі раён
- Наўры, Мядзельскі раён
- Цагельня, Рагачоўскі раён
- Юдзічы, Рагачоўскі раён
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты (БДУ). Залаты знак Польскага нумізматычнага таварыства[2].
Навуковыя артыкулы і кнігі
правіць- Монетные клады второй четверти 18 в. на территории Чернигово-Северской земли и Восточной Белоруссии // Нумизматика и сфрагистика, вып.1, Киев, 1963;
- Шотландские монеты первой половины 17 века в кладах Белоруссии и соседних районов // Нумизматика и эпиграфика, т.4, Москва, 1963;
- Обращение пражского гроша на западнорусских землях // Государственный Эрмитаж, 1764—1964, Ленинград, 1964;
- Два монетно-вещевых клада 9 века из Витебской области // Нумизматика и эпиграфика, т.5, Москва, 1965;
- Куфические дирхемы на территории Белоруссии // Древности Белоруссии, Минск, 1966;
- Основные итоги нумизматических исследований в БССР // Белорусские древности, Минск, 1967;
- Находки античных монет на территории Белоруссии // Вопросы истории, Минск, 1968;
- Некоторые вопросы обращения медной монеты на территории Польши // 1 Międzynarodowy kongres archeologii słowiańskiej, Wrocław, 1968;
- О чём рассказывают монеты, 1-е выд., Минск, 1968
- Русская монетная медь XVII века в кладах Белоруссии и Украины // Древности Белоруссии, Минск, 1969;
- Нумизматика // Историческое краевединие Белоруссии, Минск, 1970;
- Некоторые вопросы тезаврации сокровищ // Вопросы истории древнего мира и средних веков, Минск, 1972;
- Новые монеты Дегтянского клада // Беларускія старажытнасці, Мінск, 1972;
- Денежное обращение // Очерки по археологии Белоруссии, Минск, 1972 — у суаўтарстве з Г. Штыхавым;
- Раковецкий клад // Науч. сессия, посв. памяти профессора Д. Г. Капанадзе, Тбилиси, 1972;
- Мароськовский клад 17в. // Вопросы истории древнего мира и средних веков, Минск, 1974;
- Коз’янковский клад // АО Москва, 1974
- О чём рассказывают монеты, 2-е выд., Минск, 1978;
- Skarby monet z XVI i XVII wieku na terenie obwodu Brzeskiego I Grodzieńskiego Białoruskiej SRR // Prace i materiały Muzeum frcheologicznego I etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska, № 6, 1986;
- «Бумаги М. Г. Деммени» как источник по истории монетного производства Петровкой эпохи // Краткие тезисы докладов и сообщений научной конференции «Новое в советской нумизматике и нумизматическом музееведении», Ленинград, 1987;
- Тинф Петра І (в поисках прототипа) // Великий Октябрь и зарубежные славянские страны: XI Всесоюзная науч.конф. историков-славистов, Минск, 1988;
- Putywlskie і sewskie czechy // Prace i materiały Muzeum frcheologicznego I etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska, № 8, 1988
- Российско-«польские» монетные эмиссии эпохи Петра І // Славяне: адзінства і мнагастайнасць: тэз. дак. і павед. міжн. канф., Мінск, 1990;
- Археалогія і нумізматыка Беларусі — энцыклапедыя, (частка артыкулаў), Мінск, 1993;
- Нумизматика Беларуси, Минск, 1995;
- Клады: атрибуция, классификация, интерпритации// Банкаўскі веснік, жнів. 2005.
Зноскі
- ↑ https://charter97.org/ru/news/2008/5/29/6970/ Праверана 14 лютага 2017.
- ↑ а б в Марозаў 2022.
Літаратура
правіць- РАБЦЭВІЧ Валянцін Навумавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
правіць- Пералік асноўных апублікаваных прац В. Рабцэвіча(недаступная спасылка) (руск.)
- Ваганов С. Загадка Рябцевича // Народная Воля, № 83-84. 6 чэрв. 2008 (руск.)