Нуну Гансалвіш (парт.: Nuno Gonçalves) — партугальскі мастак XV стагоддзя, адзін з першых партугальскіх мастакоў. Яго асноўным і адзіным творам, які належыць яму з вялікай верагоднасцю, з'яўляецца поліпціх святога Вінцэнта. Поліпціх быў знойдзены ў 1880-я гады ў манастыры Сан-Вісэнтэ ле Фора і адлюстроўвае людзей (дваран, у тым ліку вядомых сучаснікаў Гансалвіша, духавенства і простых людзей) Партугаліі XV стагоддзя. Ні дата нараджэння, ні дата смерці Гансалвіша дакладна невядомыя. Ён працаваў паміж 1450 і 1490 гадамі. Адзіная крыніца, якая злучае яго з поліпціхам святога Вінцэнта - сачыненне Франсіску дэ Оланды, напісанае ў XVI стагоддзі, яно і прыпісвае Нуну вялікі твор мастацтва. Сцвярджаецца, акрамя таго, што бацька Гуга ван дэр Гуса працаваў над адной са створак разам з Гансалвішам, але пацверджанняў гэтаму няма. З моманту знаходкі поліпціха ў XIX стагоддзі не спыняюцца спрэчкі пра асобу аўтара і намаляваных на ім людзей. Часта лічыцца, што на трэцяй створцы намаляваны прынц Генрых Мараплавец, але нават гэты факт не мае дакументальнага пацвярджэння і часам ставіцца пад сумнеў. У рэгіянальным музеі Авейру захаваўся партрэт прынцэсы Жуаны, які таксама прыпісваецца Гансалвішу. Нуну Гансалвіш намаляваны, разам з іншымі гістарычнымі асобамі, на помніку першаадкрывальнікам у Белене каля Лісабона.

Нуну Гансалвіш
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1425[1][2]
Дата смерці не пазней за 26 ліпеня 1492
Грамадзянства  Партугалія
Род дзейнасці мастак, партрэтыст
Мастацкі кірунак готыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Поліпціх святога Вінцэнта

Зноскі

  1. The Fine Art Archive Праверана 27 жніўня 2021.
  2. RKDartists Праверана 27 жніўня 2021.

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.30
  • Paulo Pereira (editor), "História da Arte Portuguesa", Lisbon, Editorial Estampa / Círculo de Leitores, 1996, volume 1.

Спасылкі

правіць