Нусмір Фаіч

баснійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Нусмір Файіч)

Нусмір Фаіч (басн.: Nusmir Fajić; нар. 12 студзеня 1987, Босанска-Крупа, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, нападнік клуба «Слога» з Босанскай Отакі.

Футбол
Нусмір Фаіч
Нарадзіўся 12 студзеня 1987(1987-01-12)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Боснія і Герцагавіна
Рост 191 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Боснія і Герцагавіна Слога (Босанска Отака)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Боснія і Герцагавіна Звіезда (Градачац)
2008—2009 Боснія і Герцагавіна Рудар (Прыедар)
2009—2011 Боснія і Герцагавіна Траўнік 42 (16)
2011—2012 Славенія Мура 05 (Мурска-Собата) 49 (25)
2013—2014 Славенія Марыбар 43 (20)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (1)
2015 Боснія і Герцагавіна Віцез 6 (1)
2016 Кітай Сіньцзян Цяньшань Леапард 21 (9)
2017 Румынія КСУ (Краёва) 5 (0)
2017—2018 Боснія і Герцагавіна Крупа 19 (7)
2018—2020 Боснія і Герцагавіна Вележ (Мостар) 47 (32)
2020 Боснія і Герцагавіна Адзінства (Біхач) 12 (3)
2021—2022 Харватыя Б’елавар 20 (14)
2022— Боснія і Герцагавіна Слога (Босанска Отака)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнай школы «Градзіна Срэбранік», пазней выступаў за розныя клубы Босніі і Герцагавіны. У чэрвені 2011 перайшоў у славенскі клуб «Мура 05» (Мурска-Собата). За два сезоны ў «Муры» Фаіч забіў 27 галоў у 57 матчах ва ўсіх турнірах.

У студзені 2013 года перайшоў у склад вядучага клуба Славеніі — «Марыбара». У складзе «Марыбара» двойчы выйграў чэмпіянат і Суперкубак Славеніі і адзін раз стаў уладальнікам Кубка Славеніі. Правёў у розных турнірах (чэмпіянат і Кубак Славеніі, Ліга Еўропы і Ліга Чэмпіёнаў УЕФА) за «Марыбар» 57 матчаў, забіў 24 галы.

У сезоне 2014/15 страціў месца ў аснове «Марыбара». У выніку, у лютым 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[3]. Аднак не здолеў замацавацца ў «Дынама» — пераважна толькі выхадзіў на замену, а з чэрвеня ўвогуле перастаў з’яўляцца на полі. 7 ліпеня 2015 года кантракт з мінскім клубам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].

У верасні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Віцез». У 2016—2017 гуляў за кітайскі «Сіньцзян Цяньшань Леапард» і румынскі КСУ, пасля перайшоў у баснійскую «Крупу». У ліпені 2018 года перабраўся ў клуб другога баснійскага дывізіёна «Вележ» з Мостара, выйшаў з ім у Прэм’ер-лігу, а ў ліпені 2020 года стаў іграком «Адзінства», дзе гуляў да канца года.

У жніўні 2021 года далучыўся да клуба «Б’елавар» з трэцяга дывізіёна Харватыі. У ліпені 2022 года вярнуўся ў Боснію, у клуб «Слога» з Босанскай Отакі.

Дасягненні правіць

  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Славеніі: 2011/12
  •   Уладальнік Кубка Славеніі: 2013
  •   01  Чэмпіён Славеніі (2): 2012/13, 2013/14
  •   Уладальнік Суперкубка Славеніі (2): 2013, 2014
  •   Пераможца Першай лігі ФБіГ: 2018/19

Зноскі

Спасылкі правіць