Нью-Ёркскі ўніверсітэт у Празе

Нью-Ёркскі ўніверсітэт у Празе (англ.: University of New York in Prague) — чэшская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Празе.

Нью-Ёркскі ўніверсітэт у Празе
University of New York in Prague
Арыгінальная назва University of New York in Prague
Заснаваны 1998
Тып універсітэт
Размяшчэнне Прага
Сайт unyp.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта вышэйшая навучальная ўстанова неўніверсітэцкага тыпу. З’яўляецца афіцыйна зарэгістраванай навучальнай установай, якая надае вышэйшую адукацыю ў Чэскай Рэспубліцы. Прапануе акрэдытаваныя праграмы бакалаўрыяту і магістратуры на англійскай мове. Партнёрамі ўніверсітэта з’яўляюцца шматлікія ўніверсітэты ў ЗША і ЕС.

Універсітэт быў заснаваны ў красавіку 1998 года ў супрацоўніцтве з Універсітэтам штата Нью-Ёрк (горад Нью-Полц, штат Нью-Ёрк, ЗША) і Эмпайр Стэйт Каледж (горад Саратога-Спрынгс, штат Нью-Ёрк, ЗША). Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву ўніверсітэт у Празе прапануе сваім студэнтам магчымасць атрымаць міжнародна прызнаную амерыканскую ступень бакалаўра ва Універсітэце штата Нью-Ёрк. Афіцыйнае дзяржаўнае прызнанне ўніверсітэта Міністэрствам адукацыі, моладзі і спорту Чэшскай Рэспублікі адбылося ў 2001 годзе, калі ён атрымаў акрэдытацыю сваіх першых навучальных праграм, якія з тых часоў атрымліваюць акрэдытацыю кожныя чатыры гады.

Спасылкі правіць