Нюксенскі раён

муніцыпальны раён у Валагодскай вобласці Расіі

Нюксенскі раён (руск.: Нюксенский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца вёска Нюксеніца.

Нюксенскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 10 красавіка 1924
Насельніцтва
Плошча
  • 5 167,42 км²
Нюксенскі раён на карце
Часавы пояс Маскоўскі час
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Нюксенскі раён мяжуе з Велікаусцюжскім, Кічменгска-Гарадзецкім, Тоцемскім, Бабушкінскім і Тарнагскім раёнамі, а таксама з Архангельскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 5167,42 км².

ГісторыяПравіць

Нюксенскі раён быў утвораны 10 красавіка 1924 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. 9 лютага 1929 года была арганізавана першая камуна «Пражэктар» у складзе 23 сялянскіх гаспадарак вёсцы Нюксеніца. Старшынёй камуны быў абраны Іван Юраў.

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 8629 чалавек.

Зноскі

СпасылкіПравіць