Тарнагскі раён

муніцыпальны раён у Валагодскай вобласці Расіі

Та́рнагскі раён (руск.: Тарногский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Тарнагскі Гарадок, якое размешчана за 339 км ад Волагды.

Тарнагскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1935
Насельніцтва
  • 11 398 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Плошча
  • 5 200 км²
Тарнагскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Тарнагскі раён мяжуе з Нюксенскім, Тоцемскім і Верхаважскім раёнамі. Плошча раёна складае 5100 км².

Гісторыя правіць

Спрадвечным насельніцтвам тэрыторыі сучаснага раёна былі фіна-ўгорскія плямёны. Сталае славянскае насельніцтва ў гэтых месцах з’явілася толькі ў XIII—XIV стагоддзях. Затым, гэтая тэрыторыя ўвайшла ў сферу інтарэсаў Ноўгарада і Растова. У XIV стагоддзі гэтыя землі апісваліся як валоданне рускіх пасяленцаў, вядома, што ў 1315 годзе шырокі надзел на суседняй Вазе набыў у чудзі наўгародскі жыхар Васіль Мацвееў за дваццаць тысяч вавёрак і дзесяць рублёў. У 1478 годзе Ноўгарад прызнаў над сабой уладу Масквы, таму гэтая тэрыторыя перайшла пад кантроль Маскоўскай дзяржавы. Тарнагскі раён быў утвораны 25 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 11 491 чалавек.

Зноскі

Спасылкі правіць