Нямецкае матэматычнае таварыства

Нямецкае матэматычнае таварыства (ням.: Deutsche Mathematiker-Vereinigung, скарочана: DMV) — прафесійнае аб’яднанне матэматыкаў Германіі. Заснавана 18 верасня 1890 года намаганнямі Георга Кантара і іншых матэматыкаў. Кантар стаў першым прэзідэнтам Таварыства. Аб’яўленая мэта арганізацыі: падтрымка навуковых даследаванняў, навучання і прымянення матэматычных навук. Таварыства адыграла галоўную ролю ў арганізацыі Першага Міжнароднага кангрэса матэматыкаў  (руск.) у 1897 годзе.

Нямецкае матэматычнае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі матэматычная арганізацыя[d]
Кіраўнік Volker Bach[d] і Joachim Escher[d][3]
Заснаванне
Дата заснавання 18 верасня 1890[1]
Абарот
  • 447 тыс. € (2022)[3]
Колькасць членаў 4 813
Член у
mathematik.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У гонар заснавальніка Таварыства заснавала медаль Кантара (уручаецца з 1990 года), сумесна з Міжнародным кангрэсам матэматыкаў  (руск.) удзельнічае ў прысуджэнні прэміі Гаўса. Таварыства прадстаўляе інтарэсы Германіі ў Еўрапейскім матэматычным таварыстве (EMS) і Міжнародным матэматычным саюзе (IMU), уваходзіць у Міжнародны савет па навуцы  (руск.).

Таварыства налічвае 4000 членаў.[5] Штогод праводзяцца канферэнцыі з удзелам вядучых матэматыкаў краіны. Друкаваны орган: «Весткі Нямецкага матэматычнага таварыства» (ням.: Mitteilungen der Deutschen Mathematiker-Vereinigung), выходзіць штоквартальна.

Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Цюбінгене, а офіс — у Берліне. Прэзідэнтам таварыства па стане на 2023 год з’яўляецца Іаахім Эшэр  (ням.).[6]

Зноскі

  1. а б https://www.mathematik.de/dmv-blog/505-die-dmv-feiert-im-september-2015-ihr-125-jaehriges-bestehen-gruendungsfoto-von-1890 Праверана 19 верасня 2023.
  2. а б https://euro-math-soc.eu/corporate-members-list?field_corporate_address_country=All&field_corp_type_value=All&items_per_page=All Праверана 19 кастрычніка 2021.
  3. а б в (unspecified title) Праверана 19 верасня 2023.
  4. https://idw-online.de/de/institution1315 Праверана 23 верасня 2019.
  5. Die DMV als Verein
  6. DMV-Gremien(нявызн.).