Адкрыць галоўнае меню

«Нямецкая фізіка» («арыйская фізіка»; ням.: Deutsche Physik, Arische Physik) — нацыяналістычны рух у колах нямецкіх фізікаў пачатку 1930-х гадоў, які ўзнік у выніку неразумення і непрымання новых фізічных тэорый, цяпер вядомых як тэорыя адноснасці і квантавая механіка, гэта значыць перш за ўсё прац Альберта Эйнштэйна, на якія быў навешаны ярлык «яўрэйская фізіка» (ням.: Jüdische Physik). Тэрмін, уведзены Філіпам Ленардам (лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 1905 год) у загалоўку яго падручніка «Нямецкая фізіка ў чатырох тамах», быў падхоплены меней значнымі нямецкімі навукоўцамі ў гэтым акадэмічным супрацьстаянні, якое адбывалася на фоне і з выкарыстаннем нарастаючага ў грамадстве нацыяналізму і антысемітызму. Яшчэ адным значным навукоўцам, які прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці «нямецкіх фізікаў», быў Іаганес Штарк, нобелеўскі лаўрэат па фізіцы за 1919 год[1].

У сучасным кантэксце тэрмін «арыйская фізіка» і яго разнавіднасці могуць ужывацца як эўфемізм паняцця «лжэнавука» — у выпадках з адпаведнай сегрэгацыйнай ці ізаляцыянісцкай атрыбутыкай.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Нобелевские лауреаты — Штарк Йоханнес. Sonkol.ru. Праверана 15 жніўня 2014.