Няміга (аркестр)
Канцэртны аркестр «Няміга» — беларускі духавы аркестр. Структурнае падраздзяленне галаўной канцэртнай арганізацыі Мінска ДУ «Мінскканцэрт».
Няміга | |
---|---|
Жанр | Духавы аркестр |
Гады | 1990-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Заснаваны ў 1990 годзе трыма музыкамі-духавікамі, прафесарамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ): дырыжорам і аранжыроўшчыкам, народным артыстам Расіі Львом Муранавым, аранжыроўшчыкам, заслужаным артыстам БССР Віталём Воўкавым і дырыжорам Аркадзем Берыным.[1]
Аркестр складаецца ў асноўным з выпускнікоў БДАМ. Ім кіруюць галоўны дырыжор, дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання БДАМ Аляксандр Сасноўскі і дырыжор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Фёдараў. Дырэктар калектыву — Шугала Ірына Юр'еўна.
У рэпертуары аркестра сімфанічная класіка і духавая музыка кампазітараў Беларусі і іншых краін, а таксама джазавая і сучасная папулярная музыка.[2]
Аркестр актыўна выступае, у тым ліку на тэлебачанні і радыё, сталы ўдзельнік міжнароднага фестывалю «Беларуская музычная восень». Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў. Выступаў у Расіі, на Украіне, у Літве, Польшчы, Германіі, Іспаніі. З аркестрам працавалі такія дырыжоры, як Трэвар Форд (Нарвегія), Дэвід Андрэ (ЗША), Георгій Калінкавіч (Расія), Генадзь Праватараў і Пётр Вандзілоўскі (Беларусь); з ім выступалі Іосіф Кабзон, Алег Газманаў, Рэнат Ібрагімаў, Марыя Гулегіна і іншыя.
Зноскі
- ↑ Об организации Архівавана 31 жніўня 2016..
- ↑ Концертный оркестр «Немига» Архівавана 1 красавіка 2009..
Спасылкі
правіць- Молодеем вместе с «Немигой»(недаступная спасылка) // Минский курьер. — 17.06.2007.