Пётр Віктаравіч Вандзілоўскі

беларускі дырыжор, педагог
(Пасля перасылкі з Пётр Вандзілоўскі)

Пётр Віктаравіч Вандзілоўскі (12 ліпеня 1954, в. Малінаўка, Чэрыкаўскі раён — 18 мая 2020[1]) — беларускі дырыжор, педагог.

Пётр Віктаравіч Вандзілоўскі
Дата нараджэння 12 ліпеня 1954(1954-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2020(2020-05-18) (65 гадоў)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, музычны педагог

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1982). У 1991—2001 галоўны дырыжор дзяржаўнага аркестра «Няміга», у 1992—2003 дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1997 загадчык кафедры, з 2000 кіраўнік камернага аркестра «Gradus ad Parnassum» Беларускай акадэміі музыкі. У 2003—2009 мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь. Запісаў шэраг твораў нацыянальнай і сусветнай музыкі ў фонд Беларускага радыё.

Дыскаграфія: «QUO VADIS» (2000), канцэрт для гітары і струннага аркестра Г. Гарэлавай (2003), манаоперы «Адзінокі птах» А. Залётнева (2004), канцэрт для скрыпкі і аркестра Л. Бетховена (2006), «Казкі чароўнага дрэва», «Каліпса» А. Літвіноўскага (2009).

Прэміі і ўзнагароды правіць

Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу аркестравых і харавых калектываў (Мінск, 1984, 1987).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Вандзілоўскі Петр Віктаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя: у 6 т. / гал. рэд. Т. У. Бялова. — Мн., 2010. — Т. 2. — С. 208.