Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь — сімфанічны аркестр у Беларусі.
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Жанр | класічная музыка |
Гады | з 1928 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Кіраўнік | Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў |
philharmonic.by |
Гісторыя
правіцьСтвораны ў 1928 годзе ў Мінску пры Беларускім радыёцэнтры на аснове аркестраў Беларускага музычнага тэхнікума і БДТ-1. З 1930 года ў штаце радыёцэнтра, з 1937 года ў складзе Беларускай філармоніі. З 1961 года Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР, з 1980 года акадэмічны.
Рэпертуар
правіцьУ рэпертуары творы рускіх і зарубежных кампазітараў-класікаў, сучасных кампазітараў, сімфанічныя і вакальна-сімфанічныя творы беларускіх аўтараў, у т. л. Л. Абеліёвіча, М. Аладава, У. Алоўнікава, А. Багатырова, С. Бельцюкова, У. Будніка, Г. Вагнера, В. Войціка, Я. Глебава, У. Дарохіна, В. Капыцько , С. Картэса, В. Кузняцова, А. Мдывані, П. Падкавырава, Я. Натаўскага, Р. Пукста, Дз. Смольскага, А. Хадоскі, К. Цесакова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна і інш.
Вядомыя дырыжоры і музыканты
правіцьУ розны час у аркестры працавалі дырыжоры А. Бяссмертны, І. Гітгарц, М. Міхайлаў, І. Мусін , Т. Каламійцава, М. Шнейдэрман, Б. Афанасьеў , В. Дуброўскі, В. Катаеў, Ю. Яфімаў , П. Д. Панэл ; канцэртмайстар Ю. Гершовіч. салісты-інструменталісты С. Асновіч і Г. Клачко (скрыпка), В. Волкаў (труба), Г. Забара (кларнет), П. Кірыльчанка (альт), Б. Скабло (віяланчэль), С. Сяргеенка (флейта), В. Фралоў (габой), Ч. Юшкевіч (валторна), Л. Гарэлік (скрыпка).
З аркестрам выступалі вядомыя расійскія і заходне-еўрапейскія дырыжоры А. Гаўк , Дз. Кітаенка , Я. Мравінскі, Н. Рахлін , Ю. Сіманаў , У. Федасееў, Ю. Цемірканаў, К. Зандэрлінг , К. Мазур , К. Эстэррайхер , піяністы Л. Аборын , Э. Гілельс , К. Ігумнаў , Г. і С. Нейгаўзы , С. Рыхтэр, П. Серабракоў, Я. Фліер , Б. Джайніс , Х. Л. Клайберн, Дж. Огдан , Д. Полак , Г. Чэрны-Стэфаньская, скрыпачы І. Бязродны , Л. Коган, Д. Ойстрах, М. Палякін , М. Эрдэнка , І. Менухін , І. Стэрн і інш.
Сярод аркестрантаў (1997): Р. Ігнацьеў (кларнет), В. Ціхевіч (флейта).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь Архівавана 8 ліпеня 2016.