Сяргей Пятровіч Бельцюкоў

Сяргей Пятровіч Бельцюкоў (нар. 26 лістапада 1956, пас. Балбасава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі кампазітар.

Сяргей Пятровіч Бельцюкоў
Дата нараджэння 26 лістапада 1956(1956-11-26) (64 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1980 годзе па класе фартэпіяна Р. Шаршэўскага; у 1987 годзе па класе кампазіцыі Я. Глебава. У 19821989 гадах загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра юнага гледача.

ТворчасцьПравіць

Працуе ў розных музычных жанрах і стылявых кірунках (ад класіка-рамантычных да сучасна-авангардных). Сярод твораў: кантаты «Начны матылёк», «Святло сонца», для хору а капэла «Вандроўнікі», «Забыты Богам край» (19871995); «Усяночная», містэрыя «Благаславі нас, Божа» (1995, з А. Залётневым); 3 сімфоніі: 1-я «Гравюры» (1990), 2-я «Са званамі» (1994), 3-я (1995); Канцэрт для габоя і камернага аркестра; «Капрычыо» для флейты і камернага аркестра; «Сумнае прынашэнне Моцарту» для флейты, фартэпіяна і струннага аркестра; камерна-інструментальныя творы («Стронцый-90», «Музыка для габоя і магнітнай стужкі»); рамансы на вершы М. Багдановіча і Б. Ахмадулінай; музыка да кінафільмаў «Францыск Скарына», «Тутэйшыя», «Язэп Драздовіч», «Полацкая жамчужына» і інш. і драматычных спектакляў (больш за 30).

ЛітаратураПравіць