Рыгор Канстанцінавіч Пукст

беларускі кампазітар
(Пасля перасылкі з Р. Пукст)

Рыгор Канстанцінавіч Пукст (27 лістапада 1900, Гомель — 11 лістапада 1960, Мінск) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).

Рыгор Канстанцінавіч Пукст
Дата нараджэння 27 лістапада 1900(1900-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1960(1960-11-11) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Яўген Рыгоравіч Пукст[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, хормайстар
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю, з 1929 года выкладаў у Омскім музычным тэхнікуме, у 1932 годзе пераехаў у БССР. Да Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Гомельскім музычным тэхнікуме, пасля (у 1944—1949 і 1959—1960 гадах[1]) — у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (Мінск). Адначасова з 1949 года хормайстар, мастацкі кіраўнік музычнага вяшчання Беларускага радыё[1].

Творчасць

правіць

Аўтар опер «Машэка» (1945), «Марынка» (1955), «Свіцязянка» (1960), 6 сімфоній, хораў, рамансаў. Аўтар вядомай сімфанічнай фантазіі «Перапёлачка», апрацовак народных песень[1]. Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спектакляў.

Сям’я

правіць

Сын Яўген стаў піяністам, унук Сяргей — кампазітарам, музыкантам і музычным журналістам.

Памяць

правіць

У горадзе Гомель, на доме дзе нарадзіўся Рыгор Канстанцінавіч Пукст, устаноўлена мемарыяльная дошка[2].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Пукст Рыгор Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Пукст Рыгор Канстанцінавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 608. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
  • Театральная энциклопедия. Том 4. / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965. — 1152 стб. с илл., 76 л. илл. (руск.)

Спасылкі

правіць