Уладзімір Іванавіч Федасееў

Уладзімір Іванавіч Федасееў (руск.: Владимир Иванович Федосе́ев; нар. 5 жніўня 1932, Ленінград, СССР) — савецкі і расійскі дырыжор, баяніст, педагог. Народны артыст СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя М. І. Глінкі (1970). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Вялікага сімфанічнага аркестра імя П. І. Чайкоўскага з 1974 года.

Уладзімір Іванавіч Федасееў
Род дзейнасці дырыжор, музычны педагог, баяніст
Дата нараджэння 5 жніўня 1932(1932-08-05)[1] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт fedoseyev.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1948—1952 гадах вучыўся ў Ленінградскім музычным вучылішчы імя М. П. Мусаргскага па класе баяна, затым — у Маскоўскім музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных па класах баяна ў М. Я. Чайкіна, і дырыжыравання ў Н. П. Рэзнікава.

Пасля заканчэння інстытут у 1957 годзе паступіў у якасці баяніста ў Аркестр рускіх народных інструментаў Цэнтральнага тэлебачання і Усесаюзнага радыё, у 1959—1973 гадах — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра.

Кар’еру сімфанічнага дырыжора пачаў у аркестры Ленінградскай філармоніі, выступіўшы па запрашэнні Я. А. Мравінскага з яго аркестрам у 1971 годзе.

У 1971 годзе прайшоў аспірантуру пры Маскоўскай кансерваторыі па класе оперна-сімфанічнага дырыжыравання ў Л. М. Гінзбурга, і ў 1974 атрымаў месца галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання, якім кіруе да нашых дзён.

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае з вядучымі сімфанічнымі аркестрамі свету.

Зноскі

  1. Wladimir Iwanowitsch Fedossejew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #122208323 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.