Ніжняя вуліца (Гомель)

Ніжняя вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Мае спецыфічную канфігурацыю: пачынаецца ад вуліцы Юнацкай, ідучы непрацяглым адрэзкам на паўночны-захад, потым збочвае на поўнач і амаль паралельна вуліцы Юнацкай выходзіць на Круты завулак і 2-і завулак Крупскай, адкуль збочвае на ўсход і раздвойваецца — адной галіной ідзе да вуліцы Юнацкай, другой галіной скіроўваецца да вуліцы Свірыдава[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

Ніжняя
Гомель
Фатаграфія
Ніжняя вуліца
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок, Балота (Бязоднае балота)
Паштовы індэкс 246015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З гісторыі

правіць

Пачала фарміравацца ў даваенную пару ў мясцовасці, якую ў народзе называлі Балотам або Бязодным балотам. Па ўспамінах старажылаў, там нярэдка грузлі і патаналі, як свойскія жывёлы (каровы), так і людзі. Фарміраванне вуліцы адбывалася разам з асушэннем гэтага балота[2]. Рэшткі дрэнажнай сістэмы дагэтуль заўважаюцца на ўчастку вуліцы, паралельным 2-му завулку Крупскай.

Назва, верагодна, узнікла на аснове ландшафтных асаблівасцей — вуліца будавалася ніжэй адносна і ўзгоркавай часткі Прудка (на захадзе), і прылеглага калгаснага поля (на ўсходзе).

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 187-188.