Юнацкая вуліца (Гомель)

Юнацкая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вуліцы Свірыдава. Двойчы мае выхад на вуліцу Ніжнюю. Дае пачатак безыменнаму правулку ў кірунку да вуліцы Агарэнкі[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

Юнацкая
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Працягласць ≈775 м.
Пакрыццё асфальт
Ранейшыя назвы Камсамольская
Паштовы індэкс 246015

З гісторыі правіць

Пачала фарміравацца з канца 1920-х гадоў. Будавалася на землях, што ўводзіліся ў зварот у выніку асушэння Бязоднага балота і прылеглага азярца. Тут знаходзіліся драўляная школа і млын. Зафіксаваная на нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года[2]. Да 1957 года вуліца называлася Камсамольскай. Цяперашнюю назву атрымала тады ж у сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля[3]. Верагодна, што назва «Юнацкая» прымеркаваная да VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які адбываўся ў Маскве з 28 ліпеня па 11 жніўня 1957 года. У канцы 1950-х гадоў частка прысядзібных участкаў жыхароў вуліцы Юнацкай зведала ўразанне, у выніку якога сфарміравалася вуліца 40 год БССР[4].

Сучаснасць правіць

На вуліцы знаходзяцца:

  • міні-гатэль з харчовай крамай і аўтастаянкай;
  • дзіцяча-юнацкая школа №5.

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.
  3. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 187.
  4. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.