Ніжняя тундра (альбом)
«Ніжняя тундра» (руск.: «Нижняя тундра») — студыйны альбом рускага рок-гурта «Ва-Банкъ», запісаны і выдадзены ў 1999 годзе. З’яўляецца своеасаблівым «саўндтрэкам»[1] на аднайменнае апавяданне Віктара Пялевіна, напісанае спецыяльна для выпуску альбома і надрукаваным ва ўкладышы буклета[2].
Ніжняя тундра (альбом) | |
---|---|
музычны альбом Ва-БанкЪ[d] і Віктар Алегавіч Пялевін | |
Дата выпуску | 1999 |
Жанр | альтэрнатыўны рок, індастрыял, арт-рок і індастрыял-метал[d] |
Працягласць | 3 943 с |
Мова песень | руская |
Лэйбл | SoLyd Records |
|
|
Гісторыя стварэння
правіцьПасля прачытання рамана Віктара Пялевіна «Чапаеў і Пустэча» гурт «Ва-Банкъ» знаходзіўся пад вельмі вялікім уражаннем ад гэтага твора. У Аляксандра Скляра з’явілася думка паспрабаваць вынайсці новы жанр: зрабіць саўндтрэк да ненапісанага апавядання. Ідэя складалася ў тым, што Віктар Пялевін стварае новае апавяданне, а гурт «Ва-Банк» да яго піша саўндтрэк і выдаецца гэта як мульціжанравы творчы прадукт, пры гэтым да гэтага ні апавяданне, ні саўндтрэк нікуды не выкладваюцца. Аляксандр Скляраў патэлефанаваў Віктару Пялевіну, выклаў ідэю і праз некалькі месяцаў атрымаў станоўчы адказ. Праца над творам доўжылася таксама некалькі месяцаў. Віктар Пялевін перадаў гурту «Ва-банк» рукапіс, у якім ўтрымліваліся адзнакі з назвамі будучых песень[3].
Спіс кампазіцый
правіцьУсе песні напісаны музыкамі групы за выключэннем адзначаных.
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Интро» | 01:40 |
2. | «Путешествие в Китай» (словы — Я. Галовін) | 04:54 |
3. | «Кукла-мандарин» (словы — Я. Галовін) | 04:40 |
4. | «Холодный мир» | 04:35 |
5. | «Джон Донн 2000» (словы — Я. Галовін) | 05:13 |
6. | «Агрессия созвучий» (словы — Я. Галовін) | 04:05 |
7. | «Небесные грибы» | 04:21 |
8. | «Шаман» | 06:56 |
9. | «Вальс Чжэнь Чжао» | 04:30 |
10. | «Пилоты» | 03:51 |
11. | «Вася-совесть» | 04:59 |
12. | «Склиф» (слова - Е. Головин) | 04:09 |
13. | «За гагарой с чёрным пером» | 11:50 |
Удзельнікі запісу
правіць- Аляксандр Скляр — вакал, гітара
- Ягор Ніканаў — гітара, вакал
- Алік Ісмагілаў — бас-гітара, вакал
- Андрэй Бялізаў — барабаны
- Алег Літвішка — уся электроніка і сэмплы
Зноскі
- ↑ Play № 44, с.29. Некоторые другие музыкальные путешествия Александра Ф. Скляра — Нижняя тундра
- ↑ Пелевин пошел ва-банк
- ↑ «Мы — саундтрек к жизни отверженных»