Нікадзім (таемны вучань Хрыста)
Нікадзім (грэч. Νικόδημος — «які перамагае народ»[1]) — паводле біблейскага падання, вядомы фарысей, член сінедрыёна, або вярхоўнага іудзейскага савета. Меў таемную начную гутарку з Ісусам Хрыстом, пасля якой стаў яго шчырым вучнем. Ён адкрыта выступіў супраць першасвяшчэннікаў і фарысеяў, якія пасылалі сваіх служак захапіць Ісуса Хрыста. Пасля пакут і ўкрыжавання Ісуса Хрыста прыняў хрышчэнне ад апосталаў, за што быў выгнаны іудзеямі з сінедрыёна і з Іерусаліма. Яму прыпісваецца апакрыфічнае евангелле (Гл.далей: Евангелле ад Нікадзіма).[2]
Нікадзім | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | I стагоддзе |
Месца смерці | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 153. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікадзім