Нікола Стаянавіч

сербскі футбаліст

Нікола Стаянавіч (сербск.: Никола Стојановић; нар. 17 лютага 1995) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Нікола Стаянавіч
Нарадзіўся 17 лютага 1995(1995-02-17)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 184 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Сербія Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Грэцыя Эргатэліс (Іракліян) 3 (0)
2016 Сербія Сінджаліч (Бялград) 4 (0)
2017 Сербія ОФК (Бялград) 6 (2)
2017 Сербія Слабада (Ужыцэ) 12 (2)
2018 Беларусь Мінск 9 (0)
2018 Грэцыя Спарта 10 (1)
2019 Сербія Бачка (Бачка-Паланка) 7 (0)
2020 Чарнагорыя Дэчыч (Тузі) 9 (0)
2020 Чарнагорыя Петравац 15 (0)
2021—2023 Індыя Махамедан (Калькута) 30 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бялградскага «Партызана», дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў грэчаскім клубе «Эргатэліс». У 2016 годзе вярнуўся ў Сербію, гуляў у Першай лізе за клубы «Сінджаліч», ОФК і «Слабада».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. У красавіку-маі не гулў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад мінчан. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічную каманду[3].

У верасні 2018 года далучыўся да грэчаскага клуба «Спарта», дзе гуляў да канца года. У ліпені 2019 года вярнуўся ў Сербію, папоўніўшы склад клуба «Бачка» з Бачка-Паланкі. У лютым 2020 года адправіўся ў Чарнагорыі, разам з «Дэчычам» перамог у мясцовай Другой лізе, пасля выступаў за «Петравац».

У чэрвені 2021 года стаў іграком клуба «Махамедан» з індыйскай I-Лігі, дзе гуляў да канца сезона 2022/23.

Дасягненні правіць

  •   Пераможца Другой лігі Чарнагорыі: 2019/20

Крыніцы правіць