Ніна Аўгустаўна Кабернік

Ніна Аўгустаўна Кабернік (нар. 12 верасня 1949, Чалябінск, РСФСР) — беларускі палітык.

Ніна Аўгустаўна Кабернік
Нараджэнне 12 верасня 1949(1949-09-12) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Чалябінскі політэхнічны інстытут, інжынер-металург. Працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю, зменным кантрольным майстрам участка тэрмічнага цэха, майстрам аддзела тэхнічнага кантролю Чалябінскага металургічнага камбіната. Была старшым майстрам, намеснікам начальніка аддзела тэхнічнага кантролю, начальнікам упраўлення па забеспячэнню якасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод» горада Жлобіна. Займала пасаду дырэктара па забеспячэнню якасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].

Зноскі