Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт
Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Чалябінск.
Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт (ПУрДУ) | |
---|---|
руск.: Южно-Уральский государственный университет | |
Міжнародная назва | South Ural State University |
Ранейшыя назвы | Чалябінскі механіка-машынабудаўнічы інстытут, Чалябінскі політэхнічны інстытут імя Ленінскага камсамола, Чалябінскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт |
Заснаваны | 1943 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія: Чалябінск |
Сайт | susu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць2 лістапада 1943 года Савет Народных Камісараў СССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Чалябінску Чалябінскага механіка-машынабудаўнічага інстытута . Інстытут ствараўся ў мэтах падрыхтоўкі інжынерна-тэхнічных кадраў для Чалябінскага трактарнага завода, а таксама для Сталінградскага трактарнага завода, Кіраўскага завода і Харкаўскага маторнага завода, якія падчас Вялікай Айчыннай Вайны знаходзіліся ў эвакуацыі ў Чалябінску. Раней падрыхтоўка інжынерных кадраў вялася ў Сталінградскім механічным інстытуце, які таксама быў эвакуіраваны ў Чалябінск. Але пасля перамогі СССР у Сталінградскай бітве інстытут вярнуўся назад. Першапачаткова ў складзе інстытута было ўсяго два факультэты: механіка-тэхналагічны і танкавы. У 1944 годзе танкавы факультэт быў перайменаваны ў факультэт колавых-гусенічных машын, а у 1947 годзе — у факультэт аўтатрактарабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, а ў 1949 ён стаў аўтатрактарным факультэтам.
26 красавіка 1949 года выйшла пастанова Савета Міністраў СССР № 1671 аб арганізацыі ў 1951 году Чалябінскага політэхнічнага інстытута на базе ЧММІ шляхам яго аб’яднання з Чалябінскім інстытутам механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аднак 23 чэрвеня 1950 года выйшаў загад аб тым, што Чалябінскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі захоўвае статус самастойнага ВНУ, а Чалябінскі механіка-машынабудаўнічы інстытут рэарганізоўваецца ў Чалябінскі політэхнічны інстытут.
Таксама ў перыяд з 1951 па 1952 да двух існуючых факультэтах інстытута дадаецца яшчэ тры: энергетычны, металургічны і інжынерна-будаўнічы (які ў 1992 годзе быў переименова ў архітэктурна-будаўнічы)
У 1968 годзе ЧПІ было прысвоена імя Ленінскага камсамола.
У 1990 годзе Чалябінски політэхнічны інстытут імя Ленінскага комсмола быў перайменаваны ў Чалябінскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. У 1997 годзе ўніверсітэт быў переименова ў Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 2010 годзе ўніверсітэт атрымлівае статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[1]
Склад універсітэта
правіцьУ склад універсітэта уваходзяць 14 факультэтаў, інстытутаў і вышэйшых школ[2]:
- Архітэктурна-будаўнічы інстытут
- Вышэйшая медыка-біялагічная школа
- Вышэйшая школа электронікі і камп’ютэрных навук
- Вышэйшая школа эканомікі і кіравання
- Інстытут адкрытай і дыстанцыйнай адукацыі
- Інстытут дадатковай адукацыі
- Інстытут лінгвістыкі і міжнародных камунікацый
- Інстытут прыродазнаўчых і дакладных навук
- Інстытут сацыяльна-гуманітарных навук
- Інстытут спорту, турызму і сэрвісу
- Політэхнічны інстытут
- Факультэт ваеннага навучання
- Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
- Юрыдычны інстытут