Ніна Баршчэўская

Ніна Баршчэўская (29 чэрвеня 1956, вёска Козлікі, Гайнаўскі павет Беластоцкага ваяводства, Польшча) — беларускі мовазнавец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар.

Ніна Баршчэўская
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1956(1956-06-29) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мовазнаўца, грамадская дзяячка
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР Медаль «Гонар і Годнасць»

Біяграфія

правіць

Скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім (1975), затым вучылася на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, на якой працавала ў 1980—2018 гг.[1] і якой кіравала ў 2009—2014 і 2016—2018 гг.[2] У дыпломнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытанні польска-беларускага моўнага памежжа і дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы». З’яўляецца прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар звыш 50 навуковых публікацый:

З 1992 звязана з Беларускай службай Польскага радыё. Займае пасаду кіраўніка рэдакцыі.

Узнагароды

правіць

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].

Асноўныя працы

правіць
  • Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы, Кафедра Беларускай Філялогіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Усходнеславянскіх Філялогіяў Варшаўскі Універсітэт, Варшава 2004. — 368 с. ISBN 83-920472-0-6. [1]

Зноскі

  1. Радослав Калета, Нина Барщевская, профессор Варшавского университета, белорусский и польский ученый = Nina Barszczewska, professor at the University of Warsaw and Belarusian and Polish scholar, [у:] Женщины-ученые Беларуси и Польши. Материалы международной научно-практической конференции, Минск, 26 марта 2020 г., ред. И. В. Казакова, И. В. Олюнина, Минск 2020, с. 17, гл. https://depot.ceon.pl/handle/123456789/18350 або http://elib.bsu.by/handle/123456789/242197
  2. http://bel.kb.uw.edu.pl/pracownicy/barszczewska-nina/
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць