Ніна Якаўлеўна Думбадзэ
Ніна Якаўлеўна Думбадзэ (груз. ნინო დუმბაძე; 23 студзеня 1919, Адэса — 14 красавіка 1983, Тбілісі) — савецкая лёгкаатлетка.
Ніна Якаўлеўна Думбадзэ | |
---|---|
Род дзейнасці | лёгкаатлетка, track and field coach, кідальніца дыска |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1983 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Boris Dyachkov[d] |
Дзеці | Yuriy Dyachkov[d] |
Узнагароды і прэміі |
Заслужаны майстар спорту СССР (1943). Выступала за Адэсу — спартовае таварыства «Харчавік» (1936—1937), Тбілісі — спартовае таварыства «Дынама» (з 1938).
Чэмпіёнка Еўропы 1946, 1950, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1952 у кіданні дыска. У 1946 годзе першай у свеце кінула дыск за 50 м (вынік не быў зарэгістраваны ў якасці сусветнага рэкорду, бо СССР яшчэ не быў членам IAAF, але прызнаецца IAAF як першы ў гісторыі кідок далей за 50 м); на працягу больш за 20 гадоў была неафіцыйнай (1939—1948) і афіцыйнай (1948—1960 з кароткім перапынкам у 1952) рэкардсменкай свету. 8-разовая чэмпіёнка СССР (1939—1950); выніку, з якім яна стала чэмпіёнкай СССР 1948 года (50,19 м), было б дастаткова для заваявання залатога медаля Алімпійскіх гульняў 1948 года, дзе перамагла Мішлін Остэрмеер (41,92 м).
Зноскі
- ↑ http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/du/nino-dumbadze-1.html Праверана 31 студзеня 2017.