Наталля Аляксандраўна Поляк
Наталля Аляксандраўна Поляк (нар. 1979, г. Слуцк) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі дысідэнцкага пытання ў Беларусі ў XVII—XVIII ст. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт (2013)[1].
Наталля Аляксандраўна Поляк | |
---|---|
Дата нараджэння | 1979 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1979 годзе ў Слуцку[1].
У 2001 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ, пасля магістратуру БДУ, у 2006 годзе — аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дысідэнцкае пытанне на Беларусі ў кантэксце міжнародных адносін (1660—1768 гг.)»[1].
З 2009 года дацэнт кафедры філасофіі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: канфесійная гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай, узаемаадносіны хрысціянскіх канфесій і еўрапейскі кантэкст беларускага рэлігійнага фактару ў XVII—XVIII стагоддзях[1].
Бібліяграфія
правіць- Рэлігія на землях Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: дапаможнік. Мінск, 2017.
- История белорусской культуры: своеобразие культурного типа: пособие. Минск, 2013.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- ПОЛЯК Наталля Аляксандраўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.