Ойра
«О́йра» ці «Ойра-ойра» — парны побытавы танец памерам 3/4 такту, тэмп умерана хуткі. На Беларусі з'явіўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Атрымаў папулярнасць ва Усходняй Еўропе.
Ойра | |
---|---|
Кірунак: | народны |
Памер: | 3/4 |
Тэмп: | умерана хуткі |
Апісанне правіць
Выконваецца ў парах па коле. Блок рухаў паўтараецца некалькі разоў запар: плясканне ў далоні, простыя крокі, сінхроннае выцягванне нагі на «насок-абцас», загляданне адзін аднаму ў твар ды іншыя. Выканаўцы падчас танцу часта выгуквалі «ой-ра!», адкуль і паходзіць назва танцу. Пазней з'явіліся таксама і прыпеўкі:
Што за танец ойра, ойра!
Да чаго ж ты стройна, стройна…
Сучаснасць правіць
У канцы 80-х з актывізацыяй адраджэнскага руху танец ізноў пачаў адраджацца ў Беларусі ўжо паводле прыбалтыйскага ўзору[1] — трохкрокі, стуканні аднайменнымі нагамі (правымі, пасля левымі), тое ж з плячыма і ўрэшце бака́мі[2]. Пры гэтым прыгаворваюць «Ойра-ойра!»[3]
Зноскі
- ↑ Аляксандра Дорская.. Танцы пасля «Жар-птушкі» . Будзьма беларусамі! (1 лістапада 2013). Праверана 1 лістапада 2013.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Вокзал. Вокруг света в 80 танцев. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2018. Праверана 7 верасня 2015.
- ↑ gorynlexx.. Ойра (руск.). quay_dances. LiveJournal (24 красавіка 2009). Праверана 1 лістапада 2013.
Літаратура правіць
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.— 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.