Оклендскі ўніверсітэт (Мічыган)
Оклендскі ўніверсітэт (англ.: Oakland University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў гарадах Оберн-Хілз і Рочэстэр у штаце Мічыган, ЗША.
Оклендскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Oakland University | |
Арыгінальная назва | англ.: Oakland University |
Заснаваны | 1957 |
Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 18 169 і 14 255[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Оберн-Хілз, Мічыган, ЗША Рочэстэр, Мічыган, ЗША |
Сайт | oakland.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьЗаснаваны ў 1957 годзе на ахвяраванні Мацільды Додж Уілсан, першапачаткова ён быў вядомы як Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт у Оклендзе. Оклендскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з васьмі даследчых універсітэтаў штата Мічыган.
Універсітэцкая тэрыторыя ўключае галоўны кампус, маёнтак Медоў-Брук і два палі для гольфа з нацыянальным рэйтынгам, размешчаныя на 5,84 км2. Медоў-Брук — гэта нацыянальны гістарычны помнік ЗША, чацвёрты па велічыні гістарычны дом-музей у Злучаных Штатах.
Структура
правіць- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Школа адукацыі і сацыяльных паслуг
- Школа інжынерыі і камп'ютарных навук
- Школа навук пра здароўе
- Школа медыцыны
- Школа медсястрынства
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оклендскі ўніверсітэт (Мічыган)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы