Ольдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі

Ольдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі (ням.: Carl von Ossietzky Universität Oldenburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ольдэнбург.

Ольдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі
ням.: Carl von Ossietzky Universität Oldenburg
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Carl von Ossietzky Universität Oldenburg
Міжнародная назва англ.: Carl von Ossietzky University of Oldenburg
Заснаваны 1793
Рэарганізаваны 1973
Студэнты 15 899[1]
Размяшчэнне Ольдэнбург
Сайт uol.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першая падрыхтоўка настаўнікаў была праведзена ў Ольдэнбургу яшчэ ў 1793 годзе па ініцыятыве герцага Петэра Фрыдрыха Людвіга. Семінарыя для падрыхтоўкі настаўнікаў быў створаны ў 1882 годзе. У часы Веймарскай рэспублікі стварэнне Педагагічнай акадэміі ў Ольдэнбургу ў 1929 годзе дазволіла забяспечыць прафесійную падрыхтоўку настаўнікаў. 1 кастрычніка 1945 года гэтая ўстанова зноў адкрылася ў пасляваеннай Германіі. У 1948 годзе яна была перайменавана ў Альдэнбургскую вышэйшую педагагічную школу.

Першы крок на шляху да ўніверсітэта быў зроблены 23 лютага 1959 года рашэннем гарадскога савета аб запуску ўніверсітэцкага праекта, за якім у 1970 годзе рушыў услед Мемарандум аб стварэнні ўніверсітэта ад міністра культуры Ніжняй Саксоніі. Універсітэт быў канчаткова заснаваны ў 1973 годзе. Залічэнне і выкладанне пачаліся ў летнім семестры 1974 года, з вучэбнай праграмай для 2 400 студэнтаў. У 1991 годзе ўніверсітэт быў афіцыйна названы ў гонар пацыфіста, пісьменніка і нобелеўскага лаўрэата Карла фон Асецкі.

Факультэты правіць

  • Педагогікі і адукацыі
  • Камп'ютарных навук, права і эканомікі
  • Льнгвістыкі і культуралогіі
  • Сацыяльных навук
  • Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
  • Медыцыны

Зноскі

  1. https://uol.de/zahlen-fakten Праверана 1 сакавіка 2021.

Спасылкі правіць