Ольпа
Ольпа (грэч. ΟλπηΟλπη) — старажытнагрэчаская пасудзіна для захоўвання араматычных алеяў і віна. Ніжняя частка мае выражаны аб'ём, плыўныя лініі формы вядуць да шырокай круглай шыйкі. Ручка прыстаўлена збоку. Па памеры ольпа менш айнахоі і не мае характэрнага для апошняй вянка з трыма носікамі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Olpe_Pan_maenad_BM_F381.jpg/180px-Olpe_Pan_maenad_BM_F381.jpg)
Самай вядомай ольпаю з'яўляецца так званая Ваза Кіджы з выявай гаплітаў. Цяпер яна экспануецца ў музеі Віла Джулія ў Рыме.