Ганусішкі
Ганусішкі[1], часам Ганушышкі, таксама О́нушкіс[2] (літ.: Onuškis) — мястэчка ў Троцкім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Ганусішаўскай сянюніі. Размешчана на беразе Ганусішкаўскага возера , за 30 км на паўднёвы захад ад Трокаў.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва паходзіць ад распаўсюджанага ў літоўскіх баяраў імя Ганус (Hanus)[3].
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам, старабеларускай мовай: Ганусишки[4]. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
У XIX ст. у Ганусішках працавалі школа, вінакурня і млын.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ганусішкі былі заняты войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час
правіцьПасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1879 год — 197 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Святых Апосталаў Піліпа і Якуба (1829)
Крыніцы
правіць- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 147—150.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ↑ Wejssenhof J. Hanuszyszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 31.
Літаратура
правіць- Hanuszyszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 31.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганусішкі