Опера буф
жанр французскай оперы
Опера буф (фр.: Opéra bouffe) — жанр французскай аперэты канца XIX стагоддзя, цесна звязаны з Жакам Афенбахам, які паставіў многія з іх у Тэатры Буф-Парызен(англ.) бел., ад якога пайшла назва аперэты.
Опера-буф вядомая спалучэннем элементаў камедыі, сатыры, пародыі і фарсу. Найбольш вядомымі прыкладамі з’яўляюцца «Прыгожая Алена(англ.) бел.», «Barbe-bleue(англ.) бел.», «Парыжскае жыццё(англ.) бел.», «Перыкола(руск.) бел.» і «Вялікая княгіня Геральштэйн(англ.) бел.».
ЛітаратураПравіць
- Bartlet, M. Elizabeth C.: «Opéra bouffe» Stanley Sadie (ed.), The New Grove Dictionary of Opera (London, 1992). ISBN 0-333-73432-7