Ордэн Мадарскага вершніка

Ордэн Мадарскага вершніка (балг.: Орден «Мадарски конник») — узнагарода колішняй НРБ і сённяшняй Балгарыі, быў упершыню ўведзены 4 жніўня 1966 года. Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Балгарыі, ордэн быў захаваны, як палітычна нейтральны. Ім узнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне за асабліва вялікія заслугі ва ўстанаўленні, умацаванні і развіцці двухбаковых стасункаў з Рэспублікай Балгарыя.

Ордэн Мадарскага вершніка
Order «Madarskii vsadnik».png Konnik09.gif
Арыгінальная назва Орден «Мадарски конник»
Краіна Сцяг Балгарыі Балгарыя
Тып ордэн[d]
Каму ўручаецца дыпламатычным прадстаўнікам, замежным і балгарскім грамадскім дзеячам і ваенным
Кім уручаецца прэзідэнтам Рэспублікі Балгарыя
Падставы ўзнагароджання Усталяванне і развіццё двухбаковых зносін з Рэспублікай Балгарыя
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 4 жніўня 1966 года
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія
Ордэн Стара-планіны
Адпавядае Ордэн «За грамадзянскія заслугі»
Ордэн «За ваенныя заслугі»

ГісторыяПравіць

Народная Рэспубліка БалгарыяПравіць

Ордэн быў уведзены наказам Прэзідыума V Нацыянальнага сходу 4 жніўня 1966 г.

Усе ўзнагароды з сістэмы ўзнагароджанняў НРБ, за выключэннем ордэнаў Стара-планіны, Мадарскага вершніка і Ордэна руж, былі адменены папраўкай у дэкрэце № 1094 ад 21 сакавіка 1991 г. 7-м Вялікім нацыянальным сходам.[1]

Рэспубліка БалгарыяПравіць

Ордэн Мадарскага вершніка — трэці па велічыні ва ўзнагароднай сістэме Рэспублікі Балгарыя. Ён быў зацверджаны Законам аб ордэнах і медалях Рэспублікі Балгарыя 13 чэрвеня 2003 г. (апублікаваны, ГД № 54).

Узнагароджанне ордэнам Мадарскага вершніка — прэрагатыва Прэзідэнта Рэспублікі Балгарыя.[2]

Палажэнне аб узнагародзеПравіць


Ордэнам Мадарскага вершніка ўзнагароджваюцца замежныя і балгарскія грамадзяне за асабліва вялікія заслугі ва ўсталяванні і развіцці двухбаковых зносін з Рэспублікай Балгарыя:

  1. дыпламатычныя прадстаўнікі, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Балгарыя, і балгарскія дыпламатычныя прадстаўнікі, акрэдытаваныя ў іншых краінах;
  2. замежныя і балгарскія грамадскія дзеячы і ваенныя асобы.


Стужка ордэна Мадарскага вершніка мае колеры нацыянальнага балгарскага сцяга. Ордэн мае дзве ступені — першую і другую, і дзве катэгорыі — без мячоў (уручаецца грамадзянскім асобам) і з мячамі (уручаецца ваенным асобам):

  1. першая ступень: мініяцюрны малюнак Мадарскага вершніка зверху разеткі з залатымі промнямі; носіцца на шыі;
  2. другая ступень: мініяцюрны малюнак Мадарскага вершніка зверху разеткі з срэбнымі промнямі; носіцца на шыі.

Знакі ордэнаПравіць

Ордэн Мадарскага вершніка
I-ая ступень II-ая ступень
З мячамі Без мячоў З мячамі Без мячоў

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць

НататкіПравіць

  1. Тодор Петров „Ордени и медали в България“, София, 1998
  2. Закон за ордените и медалите на Република България