Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія

Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія (балг.: Орден «Светите Кирил и Методий») — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Балгарыя.

Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія
Order of SS. Cyril and Methodius ribbon.png Орден «Свeти Кирил и Методий» I степен.gif
Арыгінальная назва Орден «Светите Кирил и Методий»
Краіна Сцяг Балгарыі Балгарыя
Тып ордэн
Каму ўручаецца балгарскім і замежным грамадзянам, якія маюць значны ўклад у развіццё культуры, адукацыі і навукі
Падставы ўзнагароджання уклад у развіццё культуры, адукацыі і навукі
Статус вручается
Статыстыка
Дата заснавання 13 чэрвеня 2003 года[1]
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Стара-планіны
Малодшая ўзнагарода Ордэн «За грамадзянскія заслугі»
Ордэн «За вайсковыя заслугі»
Ордэн Мадарскага вершніка
Commons-logo.svg Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія на Вікісховішчы

Ордэнам узнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне, якія зрабілі значны ўклад у развіццё культуры, мастацтва, адукацыі і навукі.

ГісторыяПравіць

Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія з’яўляецца спадкаемцам двух іншых аднайменных балгарскіх ордэнаў.

Палажэнне аб узнагародзеПравіць

Ордэнам Святых Кірыла і Мяфодзія ўзнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне, якія маюць значны ўклад у развіццё культуры, адукацыі і навукі.

Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія мае наступныя ступені:

  1. ланцуг ордэна;
  2. першая ступень — залаты крыж з аранжавай стужкай;
  3. другая ступень — срэбны крыж аранжавай стужкай.

Ордэнам Святых Кірыла і Мяфодзія ўзнагароджваюцца:

  1. ланцугом ордэна — асобы, якія маюць асабліва важкі ўклад у развіццё культуры, мастацтва і навукі;
  2. першай ступенню ордэна — асобы, якія маюць вялікія заслугі ў галіне культуры, адукацыі і навукі;
  3. другой ступенню ордэна — педагогі, дзеячы культуры і літаратуры.

АпісаннеПравіць

1. ланцуг ордэна:

а) залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на пярэднім баку — круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле: »СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ" (балг.: «Святыя Кирыл і Мяфодзій»), на адратоным баку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ» (балг.: Рэспубліка Балгарыя), між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю, ланцуг ордэна мае авальныя звёны; носіцца на шыі;

б) зорка ордэна з ланцугом: на залатых промнях — залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле:«СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю;

2. першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па крузе: «СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», на адваротным баку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага флага і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю; носіцца на грудзіне;

3. другая ступень: срэбны крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле: «СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», на адваротным баку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю; носіцца на грудзіне.

Зноскі

СпасылкіПравіць