Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (Балгарыя)

Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (балг.: Орден «За гражданска заслуга») — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 годаЦарствы Балгарыі. Ордэн быў заснаваны наказам князя Фердынанда I ад 2 жніўня 1891 года і прызначаўся для ўзнагароджвання дзяржаўных службоўцаў, якія ўзорнай службай ці выдатнымі заслугамі набылі права на падзяку Бацькаўшчыны.

Ордэн «За грамадзянскія заслугі»
Bg1ocm.png Орден „За Гражданска Заслуга“ I ст. 1908-18 г..gif
Арыгінальная назва Орден «За гражданска заслуга»
Краіна Сцяг Балгарыі Балгарыя
Тып ордэн
Каму ўручаецца грамадзянскім службоўцам
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання царскі
2 жніўня 1891 года[1]
рэспубліканскі
13 чэрвеня 2003 года[2]
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода царская
Ордэн Святога Аляксандра
рэспубліканская
Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія»
Малодшая ўзнагарода царская
Ордэн «За заслугі»
рэспубліканская
Медаль «За заслугі»
Адпавядае Царства
Ордэн «За вайсковыя заслугі»
Рэспубліка
Ордэн «За вайсковыя заслугм»
Ордэн Мадарскага вершніка
Commons-logo.svg Ордэн «За грамадзянскія заслугі» на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Узнагарода была заснаваная князем Фердынандам I 2 жніўня 1891 г. Першапачаткова было шэсць ступеняў, а ў 1933 г. была ўведзена ступень Вялікага Крыжа. У ордэна таксама ёсць Дамскі крыж, які мае тры ступені.

З адменай Тырноўскай канстытуцыі і абвяшчэннем Балгарыі як Народнай Рэспублікі ўзнагарода была скасаваная.

Ордэн «За грамадзянскія заслугі» быў адноўлены з некаторымі зменамі 13 чэрвеня 2003 года і сёння з'яўляецца дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Балгарыя.

Палажэнне аб узнагародзеПравіць

Ордэнам «За грамадзянскія заслугі» ўзнагароджваюцца балгарскія грамадзяне, якія маюць вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне грамадзянскай супольнасці, ва ўмацаванне дэмакратычных інстытутаў і правоў і свабодаў чалавека, за заслугі і ўклад у абарону, бяспеку і грамадскі парадак у Балгарыі.

СтупеніПравіць

Ордэн «За грамадзянскія заслугі» мае шэсць асноўных ступеней і адну асаблівую ступень:

  • Вялікі крыж
  • Вялікі крыж I ступені
  • II ступень
  • III ступень
  • IV ступень
  • V ступень
  • VI ступень

Вялікі крыж з'яўляўся найвышэйшай ступенню ордэна. Ім ўзнагароджваліся высокапастаўленыя балгарскія і замежныя дзеячы.

Існавалі таксама і тры ступені для ўзнагароджвання службоўцаў-жанчын.

АпісаннеПравіць

(2) Ордэн «За грамадзянскія заслугі» мае дзве ступені — першую і другую, з белай стужкай колераў балгарскага нацыянальнага флага:

1. першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на парэднім баку ў сярэдзіне крыжа — залаты леў ў круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па коле: «ЗА ГРАЖДАНСКА ЗАСЛУГА» (балг.: «За грамадзянскія заслугі»), на зваротным баку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ» (балг.: «Рэспубліка Балгарыя»), між бакоў крыжа — дубовыя галіны з жалудамі; носіцца на грудзіне;

2. другая ступень: срэбны крыж, пакрыты белай эмаллю, на парэднім баку ў сярэдзіне крыжа — срэбны леў у круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па коле: «ЗА ГРАЖДАНСКА ЗАСЛУГА», на зваротным баку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — дубовыя галіны з жалудамі; носіцца на грудзіне.

Знакі ордэнаПравіць

Орден «За гражданские заслуги»
I-я степень II-степень

НататкіПравіць

  1. Денков, В. (2001) Български ордени и медали, София: Кибела.
  2. ЗАКОН ЗА ОРДЕНИТЕ И МЕДАЛИТЕ НА РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Денков, Ст. (2001) Български ордени і медаля, Сафія: Кибела.
  • Паўлаў. П. (2003) Български ордени і медаля, ????: ????.
  • Пётраў, T. (2000) Ордени і медаля ў България, Сафія: ????.

Гл. таксамаПравіць