Ордэн караля Фейсала
Ордэн Караля Фейсала — дзяржаўная ўзнагарода Саудаўскай Аравіі.
Ордэн караля Фейсала | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Тып | ордэн[d] | ||
Дата заснавання | 1976 | ||
Статус | уручаецца | ||
Старэйшая | Ордэн караля Абдэль Азіза |
Гісторыя
правіцьОрдэн караля Фейсала быў заснаваны каралём Саудаўскай Аравіі Халідам ў 1976 годзе і прысвечаны яго папярэдніку, каралю Фейсалу, якога забілі ў 1975 годзе. Ордэн уручаецца за асаблівыя заслугі перад дзяржавай.
Ступені
правіцьОрдэн мае пяць класаў:
- Кавалер Вялікай стужкі (таксама выкарыстоўваюцца назвы «Зорка караля Фейсала» або «Ордэн Караля Фейсала 1 класа» — вышэйшы клас ордэна, які лічыцца асобнай узнагародай у сістэме дзяржаўных узнагарод Саудаўскай Аравіі. Уручаецца прэм’ер-міністрам, наследным прынцам. Інсігніі складаюцца з знака ордэна 63 мм у дыяметры на праззплечнай стужцы і Вялікай Залатой Зоркі на левым баку грудзей.
- Кавалер ордэна першага класа — залаты знак 63 мм у дыяметры на шыйнай стужцы і Залатая Зорка на левым баку грудзей.
- Кавалер ордэна другога класа — срэбраны знак 63 мм у дыяметры на шыйнай стужцы і срэбраная зорка на левым баку грудзей.
- Кавалер ордэна трэцяга класа — срэбраны знак 60 мм у дыяметры на шыйнай стужцы.
- Кавалер ордэна чацвёртага класа — залаты знак 40 мм у дыяметры на нагруднай стужцы з разеткай.
- Кавалер ордэна пятага класа — срэбны знак 40 мм у дыяметры на нагруднай стужцы.
Ордэнскія планкі | ||||||
Кавалер Вялікай ленты | Кавалер 1 класа | Кавалер 2 класа | Кавалер 3 класа | Кавалер 4 класа | Кавалер 5 класа |
Апісанне
правіцьЗнак ордэна — сяміканцовая зорка з завостранымі прамянямі, пакрытымі белай эмаллю, лістападобнымі штраламі зялёнай эмалі паміж прамянёў, накладзенай на сяміканцовую зіхоткую зорку, якая складаецца з групаваных разнавялікіх двухгранных завостраных праменьчыкаў. У цэнтры знака круглы медальён белай эмалі з аблямоўкай зялёнай эмалі. У медальёне надпіс на арабскай мове: «Фейсал ібн Абдул-Азіз». На аблямоўцы, надпіс таксама на арабскай мове: «Піянер ісламскай салідарнасці». Знак трымаецца на пераходным звяне ў выглядзе пучка з пяці пальмавых лісцяў мацуецца да ордэнскай стужцы.
Зорка ордэна аналагічная знаку, але устаноўленага памеру ў залежнасці ад класа.
Стужка ордэна шаўковая муаравая жоўтага колеру з палоскамі па краях: зялёнай, абцяжаранай тонкай чорнай палоскай па цэнтры, і белай.
Спасылкі
правіць- Узнагароды светуАрхівавана 17 чэрвеня 2016.
- Kingdom of Saudi Arabia: Order of King Faisal bin AbdulazizАрхівавана 4 сакавіка 2016.