Орыя (мова)
О́рыя — індаеўрапейская мова, на якой гавораць каля 35 мільёнаў жыхароў індыйскага штата Арыса. Родная мова народа орыя. Яна з’яўляецца адной з 23 афіцыйна прызнаных моў Індыі і мае ўласную пісьмовасць.
Орыя | |
---|---|
Саманазва | ଓଡ଼ିଆ |
Краіны |
![]() |
Рэгіёны | Арыса |
Афіцыйны статус | Індыя |
Агульная колькасць носьбітаў | 31 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | ори 520 |
ISO 639-1 | or |
ISO 639-2 | ori |
ISO 639-3 | ori |
WALS | oya |
Ethnologue | ory |
ABS ASCL | 5216 |
IETF | or |
Glottolog | halb1245 |
![]() |
Належыць да групы новаіндыйскіх моў.
Тэрыторыя распаўсюджвання індыйскі штат Арыса і прылеглыя акругі штатаў Мадрас, Мадх’я-Прадэш і Біхар.
Аглютынатыўная мова. Вельмі блізкая да моў бенгальскай і асамскай.
Пісьмовасць мовы орыя ўзыходзіць да пісьменнасці брахмі.
Старажытныя літаратурныя помнікі ўзыходзяць да XIII ст. н. э. Адзін з іх — выклад «Махабхарата», зроблены Саралдасам. Сучасная літаратурная мова пачынаецца з перыяду творчасці Факірмахана Сенапатаку.