Оскар Дэ Ла Хоя (англ.: Oscar De La Hoya; нар. 4 лютага 1973, Мантэбела, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі баксёр-прафесіянал, чэмпіён свету ў шасці вагавых катэгорыях. Па колькасці заваяваных тытулаў у розных вагавых катэгорыях саступае толькі Мэні Пак'яа. Лепшы баксёр незалежна ад вагавой катэгорыі (1997—1999) па версіі часопіса «Рынг». Таксама вядомы як баксёрскі прамоўтар.

Оскар Дэ Ла Хоя
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1]
Спецыялізацыя бокс
Нарадзіўся 4 лютага 1973(1973-02-04) (51 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алімпійскі чэмпіён 1992 года ў катэгорыі да 60 кілаграмаў. Чэмпіён свету ў другой паўлёгкай (версія WBO, 1994), лёгкай (версія WBO, 1994—1995; версія IBF, 1995), першай паўсярэдняй (версія WBC, 1996—1997), паўсярэдняй (версія WBC, 1997—1999; 2000), першай сярэдняй (версія WBC, 2001—2003 і 2006—2007; версія WBA, 2002—2003) і сярэдняй (версія WBO, 2004) вагавых катэгорыях. Агулам перамог 23 баксёраў за тытул чэмпіёна свету ў шасці вагавых катэгорыях. Лепшы баксёр незалежна ад вагавой катэгорыі (1997—1998) па версіі часопіса «Рынг». Займае 15-е месца ў рэйтынгу лепшых баксёраў усіх часоў і народаў незалежна ад вагавой катэгорыі па версіі BoxRec.

Мянушка — «Залаты хлопчык» (Golden Boy). 15 красавіка 2009 года на прэс-канферэнцыі ў Лос-Анджэлесе аб’явіў аб завяршэнні кар’еры прафесійнага баксёра.

Зноскі

  1. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 лістапада 2018.