Оскар Міхайлавіч Галай
Оскар Міхайлавіч Галай (11 красавіка 1889, г. Ваўкавыск — 1963) — кінарэжысёр.
Оскар Міхайлавіч Галай | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 красавіка 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1963 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 11478779 |
Біяграфія
правіцьУ 1909 годзе скончыў Брэст-Літоўскае камерцыйнае вучылішча. У 1909—1910 гадах працаваў тэатральным дэкаратарам. У 1913 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча Літаратурна-мастацкага таварыства (рэжысёрскае аддзяленьне) і працаваў памочнікам рэжысёра на кінафабрыцы Бахаравай. У 1913—1914 гадах навучаўся ў Парыжскай Акадэміі мастацтваў. У 1915—1926 гадах служыў у войску і адначасова працаваў рэжысёрам шэрагу тэатраў і кіраўніком мастацкіх гурткоў.
У 1926—1929 гадах — рэжысёр фабрыкі «Совкино» у Ленінградзе, у 1930—1933 гадах — «Союзкино». Першыя фільмы зняў у тандэме з аператарам М. А. Гальперам. У 1933—1946 гадах — рэжысёр кінастудыі «Лентехфильм», з 1946 года на студыі «Леннаучфильм».
Рэжысёр шматлікіх навукова-папулярных фільмаў[1].
Фільмаграфія
правіць- 1928 — Жалезны конь (пра механізацыю сялянскай працы на вёсцы)
- 1928 — Касая лінія (аб барацьбе з п’янствам і прагуламі у працоўным побыце)
- 1929 — Бунт бабуль (аб пераадоленні нацыянальнай розні)
- 1930 — Тварам да твара (іншая назва «Камандзір снягоў» — пра шкодніцкую дзейнасць былога белагвардзейца на пасадзе тэхнічнага дырэктара трэста па нарыхтоўцы пушніны)
- 1931 — Сакрэт (аб імкненні завадской моладзі рацыяналізаваць вытворчасць)