Дзяржаўны ашчадны банк Украіны
Дзяржаўны ашчадны банк Украіны (укр.: Державний ощадний банк України), кароткае найменне Ашчадбанк (укр.: Ощадбанк) — адзін з найбуйнейшых банкаў ва Украіне. Заснавальнік і ўладальнік банка — дзяржава (у асобе ўрада Украіны). Банк займае першае месца па колькасці аддзяленняў у краіне — больш за 1000[3].
АТ «Дзяржаўны ашчадны банк Украіны» | |
---|---|
Тып | Акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 31 снежня 1991 (32 гады) |
Заснавальнікі | Кабінет міністраў Украіны |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіеў, вул. Шпітальная, 12г |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Навумаў Сяргей Уладзіміравіч (Старшыня праўлення) |
Галіна | Фінансавыя паслугі |
Чысты прыбытак | ▼ -12,273 млрд. грн. (2015)[1] |
Актывы | ▲ 159,389 млрд. грн. (01.01.2016)[1] |
Колькасць супрацоўнікаў | каля 30 тыс. (2015)[2] |
Аўдытар | PricewaterhouseCoopers |
Сайт | www.oschadbank.ua |
Асаблівасці банка
правіцьЯк дзяржаўны, банк мае шэраг прывілеяў:
- гарантыя 100 % вяртання ўкладаў фізічным асобам,
- удзел у сацыяльных выплатах,
- абслугоўванне дзяржаўных прадпрыемстваў.
«Ощадбанк» — лідар ва Украіне па льготным іпатэчным крэдытаванні (дзяржаўная праграма). Гэта асноўны банк у сегменце малога і сярэдняга бізнесу па праграме «Даступныя крэдыты», фінансуе таксама буйныя карпарацыі і аграрныя прадпрыемствы[3].
Гісторыя банка
правіцьБанк дзейнічае з 1991 года, калі ён аддзяліўся ад Ашчадбанка СССР пасля роспуску краіны. У 1991 годзе Нацыянальны банк Украіны зарэгістраваў яго як самастойную банкаўскую ўстанову. Для сваёй дзейнасці новы банк выкарыстоўваў былыя аддзяленні савецкіх ашчадных кас. У 1999 годзе стаў адкрытым акцыянерным таварыствам са скарочанай назвай «Ощадбанк» (укр.: ощадний — ашчадны).
У 2014 годзе «Ощадбанк» пацярпеў страты 8,5 млрд грыўняў, а ў 2015 годзе яны склалі ўжо 12,2 млрд грыўняў. Як сцвярджала кіраўніцтва банка, гэта звязана з аддзяленнем Крыма ад Украіны. У 2018 годзе міжнародны трацейскі суд у Парыжы прысудзіў выплату больш за 1 мільярд долараў кампенсацыі на карысць «Ощадбанка». Праз тры гады, пасля падачы апеляцыі Расійскай Федэрацыяй, Апеляцыйны суд у Францыі адмяніў гэтае рашэнне.
Таксама праз суд «Ощадбанк» пакінуў сабе права на назву «Ашчадбанк». Суды доўжыліся некалькі гадоў, і ў 2020 годзе справа была прайграна расійскім Ашчадбанкам, бо правы на гандлёвы знак «Ашчадбанк» ва Украіне былі зарэгістраваны яшчэ ў 2007 годзе[3].
Рэйтынгі і паказчыкі банка
правіцьВа Украіне банк займае 2-е месца з 60 банкаў па рэйтынгу Нацбанка Украіны. У 2023 годзе агенцтва Fitch Ratings павысіла рэйтынг устойлівасці банка са ўзроўню сс на ўзровень cсс-. Па крэдытаздольнасці ад Fitch Ratings банк мае ўзровень AA, са стабільным прагнозам. Рэйтынг Moody’s — Caa3[3].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Дакумент . НБУ (1 студзеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Ощадбанк. Річний фінансовий звіт за 2015 рік (укр.)(недаступная спасылка). oschadbank.ua (21 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ а б в г Ощадбанк в Украине: один из лидеров национальной банковской отрасли (руск.)