ПІ-труба, Папярэднеізаляваная труба — гэта зборная сістэма для пракладкі трубаправода, якую вырабляюць на заводзе. У гэтай сістэме труба і яе абалонка становяцца адным цэлым з дапамогай пенаполіўрэтану.

У Беларусі ўсім суб'ектам гаспадарання даручана пры новым будаўніцтве, капітальным рамонце або рэканструкцыі цеплавых сетак прадугледжваць праектамі ПІ-трубы па магчымасці ў бесканальным выкананні[1].

Гісторыя правіць

У 1937 годзе ў Германіі Ота Баер атрымаў першы жорсткі поліўрэтанавы пенапласт. У 1944 годзе ў Нямеччыне было наладжана прамысловая вытворчасць. У Еўропе масавае вытворчасць эластычнага пенаполіурэтану было наладжана з 1955 года. Крызіс 1975-76 гадоў стымуляваў тэндэнцыю да стварэння эканамічных цепласетак, што прывяло да паскоранага распаўсюджвання ПІ-труб.

Характарыстыкі правіць

ПІ-трубы прызначаны для пракладкі цеплавых сетак з пастаяннай тэмпературай цепланосбіта да 393 К (120 °C) з дапушчальным кароткачасовым павышэннем да 423 К (150 °C), а таксама для пракладкі цеплавых сетак, якія працуюць па графіку якаснага рэгулявання з тэмпературай цепланосбіта да 423 К (150 °C).

Тэрмін службы 30-40 гадоў з цеплавымі стратамі каля 8 % (Для традыцыйных труб — 5-10 гадоў са стратамі 30-40 %.

Канструкцыя правіць

Уяўляе сабой канструкцыю выгляду «труба ў трубе». Усярэдзіне знаходзіцца сталёвая труба, пакрытая пластом ППУ і абалонкай з тэрмасветастабілізаванага поліэтылену высокай шчыльнасці (для падземнай пракладкі) ці тонкаліставай ацынкаванай сталі (для надземнай пракладкі).

У якасці трубы-абалонкі ПІ-труб, прызначаных для падземнай пракладкі цеплавых сетак, павінна прымяняцца поліэтыленавая труба, вырабленая метадам экструзіі з поліэтылену нізкага ціску па ГОСТ 16338. Шчыльнасць ПЭНД трубы-абалонкі павінна быць не менш 944 кг/м3, з колькасцю сажы (2,5  0,5)% ад масы.

Для забеспячэння калянасці канструкцыі сталёвую трубу апрацоўваюць дробямётным або пескаструйным спосабам, што дае добрую складнасць паміж ёй і пластом аптымальна падабранай ППУ-ізаляцыі.

Плюсы правіць

У параўнанні з аналагамі вышэй цеплаправоднасць і працягласць бяспечнай эксплуатацыі.

Пры мантажы ПІ-труб ўсталёўваюць сістэму аператыўнага дыстанцыйнага кантролю стану ППУ (САДК), якая дае магчымасць выявіць месца пранікнення вільгаці ў цеплаізаляцыйны пласт.

Спрашчаецца будаўніцтва, эксплуатацыя і рамонт у 3 разы, павялічваецца тэрмін службы. Было праведзена параўнальнне паміж новымі трубамі і тымі, якія былі ў эксплуатацыі каля 30 гадоў, розніцы амаль не назіралася.[2]

З-за адсутнасці жалезабетонных каналаў і камер для запорнай арматуры памяншаецца кошт капітальных выдаткаў.

Мінусы правіць

Мантаж ПІ-труб патрабуе больш жорсткага выканання патрабаванняў тэхналогіі.

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1820 ад 27 снежня 2002 года «Аб дадатковых мерах па эканомнаму і эфектыўнаму выкарыстанню паліўна-энергетычных рэсурсаў»
  2. Forschungsprojekte (ням.)

Літаратура правіць

  • ТКП 45-4.02-182-2009 (02250) ЦЕПЛАВЫЯ СЕТКІ Будаўнічыя нормы праектавання
  • СТБ 1295—2001 Трубы стальные предварительно термоизолированные пенополиуретаном;
  • СНиП 2.04.07-86 Тепловые сети;
  • СНиП 2.04.14-88 Тепловая изоляция оборудования и трубопроводов;
  • СНиП 3.05.03-85 Тепловые сети.

Спасылкі правіць