Цеплавая сетка
Цеплавая сетка — сістэма трубаправодаў (цеплаправодаў) цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, па якіх цепланосбіт (гарачая вада або пар) пераносіць цяпло ад крыніцы (кацельні) да спажыўцоў і вяртаецца зваротна да крыніцы. У склад цеплавой сеткі ўключаюцца будынкі і збудаванні цеплавых сетак: помпавыя, цеплавыя пункты, павільёны, камеры, дрэнажныя прылады і г.д.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/2005-08-30-district-heating-pipeline.jpg/250px-2005-08-30-district-heating-pipeline.jpg)
Цеплавыя сеткі падпадзяляюцца на магістральныя, размеркавальныя (у тым ліку квартальныя) і адгалінаванні ад магістральных і размеркавальных цеплавых сетак да асобных будынкаў і збудаванняў. Размеркаванне цеплавых сетак ўсталёўваюць праектам або эксплуатуючай арганізацыяй.
Літаратура
правіцьТКП 45-4.02-182-2009 (02250) ЦЕПЛАВЫЯ СЕТКІ Будаўнічыя нормы праектавання
Спасылкі
правіць- Паслядоўнасць мантажу цеплапроваду Архівавана 6 лютага 2012. (ням.)
Цеплавая сетка на Вікісховішчы |